Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Разве́заць ’размазаць’, ’расквэцаць’ (Янк. 1, Мат. Гом.). Прыставачнае ўтварэнне ад е́заць з няяснай этымалогіяй. Магчыма яно з’яўляецца фанетычным варыянтам вэ́зґаць, вэ́дзгаць ’размазваць’, ’брудзіць’ (гл.).

Разве́й ’жоўты пясок’ (Сцяшк.), ’пясчаная неўрадлівая глеба’ (шчуч., Нар. лекс.). Утворана ад разве́яць (гл.) бязафіксным спосабам, як гле́й (гл).

Развіва́ць ’абясшкоджваць прымхі’: ена раздеецца і бежыць: і на лесі заўе, а то у нас на жыці заўе, а баба наша ўмела развіваць етые завіткі (Ян.). Ад віць2 (гл.).

*Развігну́цца, розвігну́цца ’выпрастацца’: не можэ розвігнуцца, ходзіць раком (ТС). Магчыма, сюды ж і розвінуцца ’расплюшчыцца (пра вочы)’ (там жа). Няясна; магчыма, ў корані захавалася рэліктавая форма ‑віг, суадносная з серб.-харв. вигови ’сіло’, виг ’пастка’, параўн. Мартынаў, Зб. Крапіве, 211–212.

Развідла́сты ’вілаваты’ (Сцяшк.). Утворана з дапамогай прыстаўкі раз- на аснове польск. widlasty ’вілаваты’.

Разві́кацца ’пачаць крычаць’ (Юрч. СНЛ). Вытворнае ад вік ’крык, піск’ (Юрч.), якое лічыцца выключна паўднёваславянскім (БЕР, 1, 146), параўн. аднак побач з балг. вик ’крык’, славен. vík ’тс’, рус. дыял. ви́кот ’пранізлівы, рэзкі крык; віск’, ви́канье ’крык, віск жывёл’, ви́кать ’скуголіць, вішчаць, выць’, а таксама серб.-харв. разви́кати се ’раскрычацца’, балг. ви́кам ’крычаць; клікаць, гукаць’, славен. vikati ’тс’, што ўзыходзяць да гукапераймальнага *vy < і.-е. , параўн. выць (гл.). Роднасныя да літ. ap‑úokas ’сава’, лат. aũka ’бура’, ūkšuot ’верашчаць’ (БЕР, 1, 146–147; Сной₃, 820).

Развіні́чыцца ’разбэсціцца’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, мае сувязь з віно́ або з віна́.

Развіну́цца (разьвінуцца) ’разгарнуцца’, разьвіну́ць ’разгарнуць, развіць’ (Нас., Др.-Падб., Стан.). Сюды ж запазычанае з польскай мовы развіне́нты ’развіты’ (шальч., Сл. ПЗБ), параўн. польск. rozwinięty ’разматаны, разгорнуты; які распусціўся’, rozwinąć się ’разматацца, развіцца’, ’раскрыцца, распусціцца’. Меркаванні пра ўжыванне гл. Станкевіч, Зб. тв., 1, 32. Гл. вінуць.

Разві́ньваць ’світаць’ (Сцяшк. Сл.). Узнікла як дыялектны варыянт слова разві́дніваць ’світаць’ (гарад., Сл. ПЗБ). Гл. відне́ць.

Разві́цца, развіва́цца ’раскруціцца, расплесціся, распусціцца’, ’дасягнуць пэўнай стадыі развіцця’, ’прыняць шырокі размах’, ’знаходзіцца ў працэсе росту’ (ТСБМ), ’натрудзіць’ (лаг., паст., ігн., Сл. ПЗБ), ’узнікнуць’ (мядз., Сл. ПЗБ), ’пасталець’ (навагр., Сл. ПЗБ), укр. розви́тися ’развіцца, дасягнуць пэўнай ступені росту’, ’распусціцца’, рус. разви́ться ’раскруціцца’, ’стаць больш моцным’, ’пасталець разумова, духоўна’, дыял. ’віцца, расці (пра расліны)’, ’пачаць балець ад моцнага фізічнага напружання’, польск. rozwijać się ’пра расліны: выпускаць лісты, кветкі’, балг. разви́я се ’развіцца, раскруціцца’, ’развіцца (пра расліны). Ад раз- і віць2 (гл.).