Насе́нне, насі́нне, насе́не, насе́нё, насе́ня, насе́нья, насе́ньня (Мал., Гарэц., Булг., Сл. ПЗБ, Бяльк., Растарг., Сцяшк.), насе́нье ’семя’, ’яечкі, расплод’ (ТС), укр. насі́ння. Запазычана з польск. nasienie, мн. л. nasiona, аддзеяслоўны назоўнік ад nasiać ’насеяць’, г. зн. ’тое, чым сеюць, засяваюць’, спрадвечная назва — семя (гл.).
◎ Насёбы ’які носяць кожны дзень, у якім працуюць; не святочны (пра адзенне)’ (докш., Янк. Мат.). Ад пасьба ’нашэнне’, назоўнік ад насіць ’насіць, апранаць’, літаральна ’для насьбы’.
◎ Насі́л ’прымус, гвалт’ (Нас.), насільства, насілства ’тс’ (Нас., Гарэц., Яруш., Бяльк.), насілам ’гвалтоўна, прымусам’ (Нас.). Гл. сіла, сіліць.
Насі́лы ’каромысел’ (мядз., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ; петрык., Мат. Гом.), ’жэрдкі, на якіх носяць копны’ (Сержп. Земл.; слуц., Нар. словатв., ТС; петрык., Шатал.; Мат. Гом.; Сл. ПЗБ), адз. л. насі́ла ’тс’ (Янк. 1, ДАБМ, пін., Шатал.), насі́ло ’частка калодзежнага жураўля, вочап’, ’жэрдка пад столлю каля печы, на якую вешаюць адзенне’ (дзярж., З нар. сл.), сюды ж насі́лкі, насі́льніцы ’жэрдкі, на якіх выносяць сена з мокрых месц у балоце’ (докш., Янк. Мат., ТС), насі́лка ’шост для выцягвання вядра з калодзежа’ (Тарн.). Да насі́ць.
Насі́ць у розных значэннях ’насіць’, укр. носи́ти, рус. носи́ть, польск. nosić, чэш. nositi, славац. nosiť, в.-луж. nosyć, н.-луж. nosyś, славен. nósiti, серб.-харв. но̀сити, балг. но́ся, макед. носи, ст.-слав. носити. Звязана чаргаваннем з несці (гл.).
◎ Наскава́ць ’нацкаваць’ (Сл. ПЗБ; бабр., Шн. 2; Пятк.), насковиць ’тс’ (ТС), наскувиць ’тс’ (Гарэц.). Да скаваць (гл.), параўн. нацкаваць ’тс’.
На́скі, на́ські ’наш, свой’ (Нас., Рам., Яруш., Растарг.; парыц., Янк. Мат.; Мат. Маг., Янк. 1, Бяльк.; міёр., Нар. сл.), на́скі ’тутэйшы’ (Сл. ПЗБ), на́ські ’наш (беларускі)’ (Жд. 2), ’таварыскі’ (Ян.), укр. наський ’тс’. Ад наш (> наш‑скі), паводле Карскага — «займеннікавае ўтварэнне на народнай аснове» (Карскі 2-3, 54).
◎ Наскіпа́ць ’накалоць дробна’ (Яўс.), ’нарабіць трэсак’ (Мат. Гом.), наскепиць ’накалоць многа, нашчапаць’ (Нас.), наські- пиць ’нашчапаць, нарабіць трэсак’ (Бяльк.). Да скіпаць (гл.).
Насланнё ’насланне, навядзенне чарадзейнай сілаю’ (Нас.) ’нашэсце’, ’пра таго, хто ў вялікай колькасці з’яўляецца дзе-небудзь, несучы шкоду’ (полац., Нар. лекс.), ’бяда, гора, няўдача, няшчасце’ (бялын., Янк. Мат.), ’напасць’ (Яруш.), насла́нне ’непрыемнасці, беды, няўдачы, хібы ў справах, усё, што з’яўляецца як бы насланым, пасланым у якасці кары злой сілай’ (Гарэц.), ’эпілепсія’, ’ачмурэнне’: bo czort u jeho nasłany (Пятк. 2, 209). Да насла́ць ’паслаць’, гл. слаць.
◎ Насласні́ць ’намазаць (тлуста)’ (добруш., Мат. Гом.). Відаць, да слисны ’смашны, прынадны’.