Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Тарара́йка ’таратайка’ (клец., Нар. лекс.). Аналагічна да таратайка (гл.) пад уплывам папярэдняга слова, параўн. тарарай, калёсы, тарарай (гом., Рам. 8–9).

Тарара́ка ’цвёрдая частка пяра (з крылаў і хваста)’ (слуц., ЛА, 1), ’рагавы стрыжань пяра’ (слуц. Жыв. св.). У аснове назвы — гукаперайманне, параўн. та́ркаць ’крычыць (пра гусей)’, гл. Цвёрдая частка пяра выкарыстоўвалася для свісткоў і дудачак: “Гого-гого, гусачок! // Зрабі хлопчыку свісток // З беласнежнага крыла // Ды з бліскучага пяра” (саліг., Дзіц. фальклор, 137).

Тарара́м ’шум, грукат; сварка, скандал’ (ТСБМ), параўн. укр., рус. тарарам ’тс’. Пашыранае нарашчэннем ‑м гукапераймальнае тарара́, гл.

Тарара́х — выклічнік для абазначэння моцнага, раскацістага гуку, суадносны з адпаведнымі дзеясловамі (ТСБМ, ЭШ), ’выгук, які азначае бой у барабан або ў што-небудзь падобнае’ (Нас.), сюды ж тарара́хаць ’грукатаць, грымець, стукаць’ (ТСБМ), ’тарахцець’ (Касп.), тарара́хнуцца ’з сілай стукнуцца, з шумам упасці’ (ТСБМ), тарара́хнуць ’загрукацець, загрымець; моцна стукнуцца; моцна ўдарыць; выстраліць’, тарара́хтаць ’тарахцець’ (там жа), тарара́ха ’балбатуха’ (Ян.). Укр. тарара́х, рус. тарара́х. Гукапераймальныя ўтварэнні (Фасмер, 4, 23; ЕСУМ, 5, 521). Карскі (1, 254) у дзеясловах бачыў падваенне склада ў зыходных тара́хаць, тра́хаць, што да выклічніка тарах, трак, гл.

Тарара́шкі, тарару́шкі ’месца забаў з танцамі, музыкай і пад.’ (Нас.), ст.-бел. тарарушка, тарарычка ’бразготка’ (1596 г., КГС, Ст.-бел. лексікон). Параўн. польск. tararuszki ’драбяза, глупства, забаўка’. Да тапара, тарарах (гл.); меркаванне пра старое запазычанне з польскай мовы (Булыка, Лекс. запазыч., 103), як і вывядзенне непасрэдна з літ. tar̃ti ’гаварыць’ (параўн. Лаўчутэ, Балтизмы, 149), не маюць падстаў.

Тарары́нка ’від клямара, скабы (у коле воза)’ (нясвіж., Нар. словатв.), тарары́лка ’дэталь у возе’ (шарк., Цыхун, вусн. паведамл.). Укр. дыял. тараре́нька, тарари́нька ’жалезны хамуцік, якім змацоўваецца вось, падушка і падвосьнікі ў возе; хамуцік на восі воза, які не дае змазцы пыліцца і выцякаць’, палес. тарари́нка, тари́нок, три́нка, трайри́нок ’жалезнае колца, што злучае вось з навосьнікам і насадам’, таралі́нка ’ўнутраная гайка восі’ (Нікан., Трансп.), польск. дыял. trarynki ’кольцы, якімі насад у возе мацуецца да восі’. Слова нямецкага паходжання, параўн. н.-ням. Teerring ’дзягцярнае кола’, старое ’дзягцярнае кола на восі воза’ складаецца з Teer ’дзёгаць, смала’ і Ring ’круг; кола’ (ЕСУМ, 5, 520). Гл. таксама тарадынка, тардынка.

Тарарычка ’бразготка, бубен’ (у камедыйных творах XVII- XVIII стст., Праблемы філал., 12; Ст.-бел. лексікон). Ад гукапераймальнага тарара, гл.

Тарарэ́йка ’стары, пабіты грузавік’ (Яўс.). Гл. тарарайка.

Тарас1, ст.-бел. тарасъ ’рухомае абложнае прыстасаванне; заслону’ (1568 г., КГС), ’заслона; турма’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. та́ра́с ’хмызняк; галлё для гаці’, рус. та́рас ’апора’, ст.-рус. тарасъ ’рухомае прыстасаванне пры аблозе’, польск. taras ’штучны насып; тэраса; вежа, турма’. Выводзяцца праз польскую мову з с.-в.-ням. tarraz ’земляны насып’, франц. terrasse ’тс’ з нар.-лац. *terrācea ад лац. terra ’зямля’ (Брукнер, 565; Булыка, Лекс. запазыч., 190; Трубачоў, Дополн., 4, 23; ЕСУМ, 5, 521; Махэк₂, 636). Параўн. тэраса, гл.

Тара́с2 ’пра жанчыну або дзяўчыну, што сваім выглядам або паводзінамі падобна да мужчыны’ (мазыр., Грыгор’еў, вусн. паведамл.). Да мужчынскага імя Тарас (< грэч. Τεράσιος), магчыма, пад уплывам Кур’ян (Бірыла, Бел. антр. 2), суадноснага з кур’ян ’курыца з прыкметамі пеўня’, гл.

*Тара́скацца, параўн. прыставачныя ўтварэнні оттара́скатысь ’адвязацца, адчапіцца’ (Клім.), отара́скатыса (otarʼaskatysa) без указання семантыкі (зах.-палес., Арх. Вяр.), відаць, суадносныя з караскацца ’лезці ўгору, чапляцца’ (гл.) без пэўнай этымалогіі і надзейных адпаведнікаў. Магчыма, роднаснае рус. дыял. тара́щиться ’ўпірацца, супраціўляцца’, ’лезці кудысьці і па штосьці’, ’вылупляць (вочы)’ (гл. тарашчыць), чэш. дыял. trškať ’палоць’, otrškať (ofce) ’абстрыгчы’ (авечку) і пад., якія Варбат (Этимология–1971, 14) узводзіць да прасл. *torščiti, *trskati < *ter‑ ’драць’ з пашырэннем sk, параўн. літ. taršyti ’скубаць, драць, калашмаціць’, якое дакладна адпавядае *toršiti ’тс’.