Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Паля́нцы, паляўцы́ ’людзі, якія жывуць у бязлеснай мясцовасці’ (Сл. ПЗБ). Да поле, параўн. паляне.

Паля́рны ’які мае адносіны да полюса’, перан. ’цалкам процілеглы’ (ТСБМ). З польск. polarny або рус. поля́рный. Апошнія з нов.-лац. polāris < polus (гл. Фасмер, 3, 322).

Паляру́ш ’паралюш’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Грыг., Арх. Бяльк., слонім.; Сл. ПЗБ, З нар. сл.), ’маланка’ (Яруш.). З паралю́ш у выніку перастаноўкі зычных р і л, але, магчыма, і з польск. palarusz ’тс’.

Паляры́на ’кароткая круглая накідка на плечы, часам з капюшонам; вялікі круглы каўнер’ (ТСБМ, Касп.), ’шырокі каўнер’ (Сл. ПЗБ), паляры́нка ’нашыўка на рукавах’ (Нар. сл.). З польск. peleryna або рус. пелери́на, дзе з франц. pèlerine ’плашч пілігрыма’, лац. peregrīnus (гл. Брукнер, 402; Фасмер, 3, 229).

Палясо́ўшчык ’вартаўнік лесу, ляснік’ (Яруш., Мядзв., Інстр. II, Дасл. па літ. і мове, Гродз. пед., 1967, 41). Рус. паўдн., усх. полесовщи́к ’тс’. Ад *палясоўны (< лес) з суф. ‑шчык (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 75). Не выключана, што гэта і запазычанне з рус.

Паляту́ха1 ’жывёліна атрада грызуноў, падобная на вавёрку, пярэднія ногі якой злучаны з заднімі шырокай лятальнай перапонкай’ (ТСБМ). Дэрыват ад палятаць < лятаць з ‑уха.

Паляту́ха2 ’сумнік звычайны, Solidago virgaurea L.’ (Кіс., 124). Да палятаць < плятаць (гл.).

Паля́тынка ’падхамутнік’ (БРС, Нар. сл.). З польск. palatynka ’футравы каўнер на шыю’. Параўн. паланти́н.

Паляўкі́ ’свінка (хвароба)’ (Сл. ПЗБ). Рэгіянальнае запазычанне з літ. Параўн. (Сл. ПЗБ, 3, 373) літ. poliáukai ’тс’.

Паляшва́ ’Палессе’ (Сл. ПЗБ). Ад асновы палям‑ (гл. паляшук) з суф. зборнасці ‑ва (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 202), першапачаткова ’палешукі’.

Паляшу́к ’жыхар Палесся’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ). Ст.-рус. полѣшанинъ ’тс’ < Полѣсье. Бел. форма, калі меркаваць па ш, утворана на аснове полѣшанинъ з заменай суф. ‑анін на ‑ук.