Кудзе́р ’курчавая пасма валасоў’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Укр. кудер, рус. кудерь, балг. къдръ, серб.-харв. кудар, славен. kǫ́der, польск. kędzior, в.-луж. kudźeŕ ’тс’, прасл. kǫderъ (Бернекер, 1, 598). Праславянская інавацыя ад невядомай першаснай формы. Параўн. кудзеля (гл.).
Ку́дзер ’гуляўнік лёзеліеў, Sisymbrium loeselii L.’ (Кіс.). Да кудзер (гл.).
Ку́дзерка 1 ’гаёк, лясок’ (Нас., Чач., Бяльк., Жд. 2, З нар. сл., Нар. сл., Яшк.). Да кудра (гл.). Магчыма, кантамінацыя з кудзер (гл.).
Ку́дзерка 2 ’кавалачак недажатага збожжа, барада’ (З нар. сл.). Гл. кудзерка 1.
Кудзе́снік ’гарэза, свавольнік’ (Касп.). Рус. кудес ’тс’, кудесить ’дзівачыць’, ст.-рус. кудесъ ’чары’. Гл. цуд і пракуда ’гарэза’ (Фасмер, 2, 400).
◎ Кудзёры ’кліны ў куртцы’ (Серб., Малч.). Утворана ад кідкі з дапамогай суфікса ‑ер. Параўн. доўгі > даўжэр, густы > гушчар (Сцяцко, Афікс. наз., 100, 137). Параўн. яшчэ кідэры (гл.). Пры гэтым прыметнік кідкі меў значэнне, атрыманае ў спадчыну ад кідаць з яго ткацкімі дэнататамі.
Ку́дла ’пудзель’ (Шпіл.). Да кудлы (гл.). Не выключай паралельны ўплыў пудзель (гл.).
Кудла́ты ’лахматы’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Грыг., Яруш., КЭС, лаг., Мат. Гом., Сцяшк., Ян.). Да кудлы (гл).
Кудла́цець ’збівацца ў касмыкі, блытацца’ (ТС, КЭС, лаг.). Гл. кудлы.
Ку́длы ’валасы’ (ТС, Сержп., Ск., Нік. Напаў., Бяльк., КЭС, лаг., Гарэц.). Укр. кудлы, рус. кудлы ’тс’, польск. kudły, чэш. kudle ’тс’. Гл. кудзель.
Кудо́швацца ’скручвацца ад болю’ (ТС). Гл. кудошыць.