Адна́дзіць ’адвучыць ад чаго-небудзь дрэннага’ (БРС, Бір. дыс.). Гл. надзіць.
Аднака́шнік (БРС). Гл. кашнік.
Адналі́шнік ’аднаасобнік’ (Юрч.) з рус. единоличник з прыпадабненнем да бел. лішка (Мартынаў, SlW, 69).
Аднару́чка ’мера напрадзеных нітак’ (Нас., Інстр. III) да аднаруч (гл.).
Аднаста́йны, аднастайна (Нас., Касп., Яруш., БРС), одностайний (Клім.), укр. одностайний, польск. jednostajny. Паўкалька з польскага. Параўн. еднастайна (гл.) (Мартынаў, SlW, 68).
Аднацё́пка ’памылка пры снаванні красён’ (Бяльк.). Відаць, да цёпкацца (гл.).
Адне́квацца (БРС, КТС) да не (ад‑не‑к‑вацца). Дзеяслоўная экпрэсіўная суфіксацыя на ‑к‑. Аднак больш верагодна разглядаць адпаведнае рус. отнекиваться як крыніцу беларускага слова (Мартынаў, SlW, 69).
Адні́ны ’німфы ў Свіцязі’ (Мухл.) праз польск. undyna ’німфа’ з ням. Undine або непасрэдна з ням. Калі гэта так, новае запазычанне з характэрнай перастаноўкай зычных. Існуе таксама магчымасць іншага рашэння: з літ. vandẽnė ’німфа’ (Скарджус, 265). Апошняе да літ. vanduõ ’вада’ (гл. Фрэнкель, 1194) (Мартынаў, SlW, 67).