◎ Кучба́й ’байка’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц.). Другая частка складанага слова да байка (гл.), баёвік (гл.). Першая, відаць, да коц (гл.).
Ку́чка 1 ’загарадка для курэй, качак’ (ТС, Нар. лекс., Дразд.), ’катух’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кучка 2.
Ку́чка 2 ’невялікая хата’ (ТС). Гл. куча 2.
Ку́чка 3 ’падпечак’ (Мат. Гом., Шатал., Шушк.). Да кучка 2 (гл.).
Ку́чка 4 ’малая ўкладка снапоў’ (Зн. дыс., ДАБМ). Да куча 1 (гл.).
Ку́чма 1, кучо́мка ’шапка футрам наверх’ (ТСБМ, Нас., ТС, Бяльк., Маш., Сержп. Грам., Нар. лекс., Малч., Мат. АС). Ст.-бел. кучма ’тс’ (з 1590 г.) памылкова разглядаецца як запазычанне праз польскую з венгерскай. Гл. Булыка, Запазыч., 183 услед за Фасмерам (2, 438). Укр. кучма, рус. кучма ’тс’, серб.-харв. ку̏чма, славен. kȗkma ’тс’, польск. kuczma, славац. kučma ’тс’. Кіш (ЭИРЯ, 4, 56) звязвае гэта слова з серб.-харв. ку̏кма ’чуб, хахол’, славен. kȗkma ’тс’, параўн. кучма 2 (гл.). Прасл. kučьma < kuka (параўн. кучары). Словаўтварэнне, як у vědьma (SP, 11, 16).
Ку́чма 2 ’пра густыя валасы, пра густую зелень’ (ТСБМ, Нас., Сл. паўн.-зах., Гарэц., Некр., Янк. III, Сцяшк.). У гэтым значэнні: укр. кучма, рус. кучма, славен. kȗčma, польск. kuczma. Да кучма 1 (гл.).
◎ Кучугу́р’е ’вялікія шырокія купіны’ (ТС). Параўн. рус. кочура ’купіна’, кочка ’тс’ ад късь як аблаўтнага варыянта да куча (гл.). Зыходная форма *качурʼе. Форма кучугур е пад уплывам рада слоў на ‑горʼе (нагорʼе, пласкагорʼе і г. д.).
◎ Кучу́к 1 ’страўнік’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. куцюк (гл.).
◎ Кучу́к 2 ’качаня’ (Сцяшк.). Да качук (гл. качка).
◎ Кучу́к 3 ’сярэдняя частка невада’ (Тарн., Studia). Да *ку- цюк «*кут‑юк). Параўн. укр. кутець ’частка венцера, сеці’, рус. кутец ’тс’.
◎ Кучу́р ’цурбан, кругляк дроў’ (Сл. паўн.-зах.). Да *качур. Параўн. покат (гл.) ’тоўсты сук’. Словаўтварэнне пры дапамозе суфікса -ур/‑юр:⇉*качур < *кок + игь (Сцяцко, Афікс. наз., 174).
◎ Кучэ́рка ’хата (малая)’ (Мат. Гом.). Да кучах (гл.), кучках (гл.). Утворана праз ‑эр‑суфіксацыю (куч‑эр) з памяншальным суфіксам ‑ка.
Куш ’стаўка ў гульні’ (ад франц. couche ’тс’ — ТСБМ, 2, 765). Запазычана з французскай мовы праз рускую (Шанскі, 2, 8, 463).
Куша́к ’пояс, дзяга’. Параўн. рус. кушак (Сл. паўн.-зах., 2, 595; Бяльк.). Укр. кушак, рус. кушак, ст.-рус. кушакъ. Запазычанне з тур. kušak ’тс’ (Фасмер, 2, 439).
Ку́шаць ’есці’ (Сл. паўн.-зах., Бяльк., Гарэц.). Укр. кушати, рус. кушать ’тс’, серб.-харв. ку̏шати ’каштаваць’, славен. kúšati ’тс’. Разарваны арэал распаўсюджання сведчыць аб праславянскім характары гэтага слова. Прасл. kusiti < гоц. kausjan (аблаўтная форма kiusan ’каштаваць’) (Мартынаў, Лекс. взаим., 7–72).