Баёвік ’жакет ці кофта, пашытая з байкі’ (Янк. Мат., маладзечн.). Можна думаць, што гэта запазычанне з польск. Параўн. польск.baja ’байка’, bajowy ’байкавы’. Параўн. палес.баёўка, баю́ўка ’хустка з байкі’ (Сакал.), бясспрэчна, з польск.bajówka спадніца з байкі ці іншай тканіны’. Параўн. ба́йка2.