По́суд, по́сыд, посу́док, по́судок, пасу́да, пасу́дак ’ёмістасць для розных, пераважна кухонных, патрэбаў, пасуда’ (ТСБМ, Бяльк., Нас., Шат., Сцяшк. Сл., Клім., ТС; бых., Янк. Мат.; рагач., Сл. ПЗБ), ’сельскагаспадарчае начынне і прыборы’ (Гарэц., Нас.), ’сасуд, ёмістасць’ (ТС), мн. л. по́суды ’пярэдні куток у хаце’ (Анім.), пасу́дзя ’драўляны посуд’ (лід., Сл. ПЗБ), пасу́дзіна ’асобны прадмет посуду’, ’драўляны сасуд’, ’любое сельскагаспадарчае начынне’ (ТСБМ, Мік., Нас., Шат., Касп.), сюды ж пасу́днік ’паліца для посуду’ (ТСБМ, Ян.), ’кухонны ручнік’ (Ян.). Параўн. укр. посу́да, по́суд ’посуд’, рус. посу́да ’тс’, славен. posȏda ’тс’, серб.-харв. pȍsuda ’посуд’, ’сасуд’, макед. посатка ’посуд’. Вытворнае ад прасл. *sǫdъ‑ пры дапамозе прыстаўкі *po‑, паводле Сноя (Бязлай, 3, 91; Сной₂, 549), зборная назва ў адносінах да *sǫdъ (гл. суды).
◎ По́сусць ’перхаць’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Гл. паесць, пошасць.
◎ По́суха ’засуха’ (беласт., Сл. ПЗБ.), параўн. укр. посуха ’тс’, рус. посу́ха ’тс’ (Сл. Салж.), польск. posucha ’тс’. Вытворнае ад прасл. *suxb‑ пры дапамозе прыстаўкі *po‑ з семантыкай выніковасці, даслоўна ’тое, што пасушыла зямлю’. Да сухі суша, сушьщь (гл.).
◎ По́суш ’няскошаная пасохлая трава’ (ганц., Сл. ПЗБ), ’дрэва, засохлае на корані’ (беласт., Сл. ПЗБ), посушы ’захворванне збожжавых’ (Выг. дыс.). Гл. пасуш.
По́сцілка, пасці́лка, по́сцялка, постэ́лка ’саматканая коўдра’ (ТСБМ, Бір., Сл. ПЗБ, Бяльк., Сл. Брэс.; гом., нараўл., Мат. Гом.), про́сцілка ’тс’ (Уладз., ГЧ), по́стілка ’гунька’ (кам., Сл. ПЗБ). Да пасцілаць, слаць (гл.). У першасным значэнні ’тое, што распасцёртае, пасланае’.
◎ По́сых ’ежа з кавалкаў лечанага цеста’ (Мік.). Відаць, да сухі, сушыць (гл.), параўн. таксама славац. posuch ’ляпёшка з хлебнага цеста’. Цікавым з’яўляецца супрацьпастаўленне з патапцы ’страва з хлеба і малака’ (мазыр., З нар. сл.), што ад тапіць ’мачыць у вадкасці’.
◎ По́ська (Мік.) ’мужчынскі палавы член’. Гл. посік.
◎ По́сял ’чалавек, які ходзіць па сяле без справы’ (барыс., лях., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад сяло. па сяле, аналагічна пахату́ха ’тс’ ад хата, па хатах (Янк., 1: Сцяц., Афікс. наз., 243; Панюціч, 106). Параўн. віц. пайшоў на сяло ’пайшоў у госці да суседа’ (Непакупны, Связи. 82–84). Гл. пасялда.
◎ По́сяч (ганц., Сл. ПЗБ) ’высечаны ўчастак лесу’, рус. посёча ’месца рубкі лесу’ (Сл. Салж.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з прыстаўкай па‑ ад *‑sekti > *‑seči з семантыкай выніковасці дзеяння. Роднаснае да пасека, сячы. секчы (гл.).