Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мацоха ’мачаха’ (Нас.; астрав., швянч., Сл. ПЗБ; Сцяц.), ’свінаматка’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). З польск. macocha ’тс’ (Мацкевіч, там жа, 3, 50). Аднак значэнне ’свінаматка’. Узнікла ў выніку атаясамлення польск. macocha і maciora.

*Мацу́к, драг. моцук ’моцнае велікоднае яйка’ (КЭС). Да міц < моц ’моц’ (гл.).

Мацу́каць ’мацаць’ (ТС). Да ма́цаць (гл.). Суфікс ‑ук‑ надае кароткатрывалае і шматразовае дзеянне. Роднасным з’яўляецца ўкр. новавалынск. мацкувати ’шукаць вобмацкам’ з выпадзеннем ‑у‑.

Мацу́нак ’уласцівасць моцнага, моц, трываласць’, ’фізічная сіла’, ’тое, чым можна падсілкавацца, пад’есці’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ), ’жалезны прэнт, які злучае ручкі плуга’ (беласт., Смул.). З польск. mocunek ’тс’, якое з moc > моц (гл.) (Шатэрнік, 157; Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10).

Мацыёла, маціёла ’ляўконія сівая, Matthiola incana L.’ (Кіс., Інстр. II). З лац. назвы гэтай расліны. Спалучэнне літар ‑th‑ магло чытацца, як у англ. мове, якое пры перадачы на рус. мову перадавалася праз -[с]- і ў спалучэнні з папярэднім [т] стала пісацца як ‑ц‑.

Мацыён ’хадзьба, гулянне з мэтай умацавання здароўя або для адпачынку’ (ТСБМ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 77), у якой з ням. Motion < лац. mōtiōne(m) < moveo ’рухаю’ (Фасмер, 2, 666).

Мацыкле́т ’матацыкл’ (бярэз., смарг., Сл. ПЗБ; Сцяц.). Скажоная народная форма ад матацыкле́т (гл.).

Мацыроўка ’цура (з вады, хлеба і солі)’ (ашм., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, жартам з лац. mācerātio ’вымочванне, размякчэнне’ (?)

Мацыя́, мацая́, моцоя́, мыцыя́ ’моц, трываласць’ (Нас.), ’сіла, здароўе’ (Юрч.), ’важнасць’ (Сцяшк.), ’недатыкальная, важная асоба’ (Прабл. філал.; Абабурка, Лінгв. дасл., 6; КТС — Цішка Гартны), ’задавака’ (клец., Нар. лекс.), ’зухаваты, фанабэрысты чалавек’ (капыл., нясв., клец., КЭС). Абстрактны назоўнік, утвораны ад моц (гл.) пры дапамозе суфікса ‑(ц)ыя, параўн. драг. стыдо́цыя ’сорам’.

Маць, ма́тэ ’мець’ (Янк. 1, ТС, Ян., Яруш.; гор., Мат. Маг.; драг., КЭС), ма́цца ’быць у стане чаго-небудзь’ (ТС), ’жыць багата’ (паўд.-усх., КЭС). Да мець (гл.). Уплыў укр. мовы.