Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

Ле́дач ’гультай’ (Сцяшк.). Як і ўкр. лёдач, а таксама ўкр. ледай, ледака, ледацюга) утвораны ледаякі (параўн. ст.-бел. ледаякий) пры дапамозе экспрэсіўных суфіксаў. Да леда (гл.).

Ледая́к ’нязручна, кепска’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Утво рана, відавочна, з *ледаякі (параўн. чэш. ledajaky ’які-не будзь’). Да леда і як (гл.).

Ле́два, ле́дво, ле́двя, ле́дзьве, ле́дзьвя, ле́дзьві, віц., лях. ледзва ’насілу, з вялікімі цяжкасцямі’, ’амаль, чуць не’, ’ледзь’ (Нас., ТСБМ, Гарэц., Шат., Бяльк., Касп., Сцяшк., Яруш., Сл. паўн.-зах.; лях., Янк. Мат.; уздз., Жд. 2; калінк., З нар. сл.; паўд.-усх., КЭС). Укр. ледве, ледві, ледво, ледви, ледве‑ледве, ст.-укр. і єдва, рус. смал. ледва пры паўсюдна пашыраным едва, паўн. одва, ст.-рус. одъва//одва, польск. ledwo, ledwie, але ў XV ст. ужывалася значна часцей з пачатковым j‑ (чым з l‑): jedwo, jedwa, jedwe, каш. ledwie, ledwö, н.-луж. lědba, lěbda, lebda, lědom, lědym, в.-луж. lědy, lědma (< *lědva), ledom, чэш. ledva, мар. ledvé, ляш. ledvem, ст.-чэш. ledva, ledvy, а таксама ст.-чэш. і дыял. jedva, jedvy, славац. ledva, ledvaj, ledvoj, ledvy, усх. ľedvo, славен. jèdva і odvaj, серб.-харв. јѐдва, једва̏, једвај, макед. одвај, едвај, балг. едва(м), одвай, ст.-слав. ѥдва/ѥдва. Прасл. jedъva. Другаснасць le‑ ў параўнанні з je‑ сцвярджаюць Бернекер, 452; Брукнер, 293; Копечны ESSJ SG, 2, 246–247. Звычайна этымолагі ў лексеме jedъva бачаць два элементы: першы атаясамліваецца з jed‑ьnъ; другі (‑ъva) звязваецца генетычна з літ. vōs ’ледзь’ (< і.-е. *u̯as, параўн. са ст.-інд. узмацняльнай часціцай vāi і vā ’або’). Гл. яшчэ Фасмер, 2, 9; Скок, 1, 769; Махэк₂, 220; Слаўскі, 4, 105–108; Шустар-Шэўц, 820). Кюнэ (71) выводзіць бел. ледва (‑е, ‑і) з польск. ledwie, ledwo.

Ле́дво-ніле́дво ’з вялікай цяжкасцю’, ’нарэшце-такі’ (шчуч., Нар. лекс.), калінк. ледзьві‑неледзьві ’ледзь-ледзь’ (З нар. сл.), маг. ледва‑няледва (КЭС), укр. ледві(о)‑не‑ледві(о), рус. арх. едва не едва ’тс’. Па форме суадносяцца з літ. vosnevōs ’ледзь-ледзь, з цяжкасцю’ (літ. vös ’ледзь’).

*Ледзіна́, міёр. лідзіна ’льдзіна’ (Нар. словатв.). Да лёд (гл.).

Ледзь ’нямнога’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Касп., Шат., Яруш.), стол., драг. лэдь (Нар. лекс.), ледзь ’насілу, з вялікімі цяжкасцямі; ледзьве’ (ТСБМ, КЭС, лаг.), ледзь‑ледзь ’зусім трошкі’ (Шат.). Укр. ледь ’ледзь’, ’ледзь-ледзь’. Бел.-укр. ізалекса, якая ўзнікла ў выніку скарачэння ледзьве (< ledъvo), пасля чаго з’явілася мяккае д > дзʼ (В. Мартынаў, вусн. паведамл.).

*Ле́дзьбашто, драг. лэдьбошчо ’ледзьве’ (Сл. паўн.-зах.). З лэдьбо (гл. папярэдняе слова), дапоўненага часціцай шчо.

Ле́дзьбы ’ледзьве’ (чэрв.), лэдьбо ’тс’ (драг., Сл. паўн.-зах.) — у выніку распадабнення з ледзьвы, лэдьво (гл.).

Ле́ецца ’ліцца’ (пух., З нар. сл.), укр. леліти ’ціха цячы, ліцца’, ’струменіцца пераліваючыся’. Да ліць (гл.), якому ў і.-е. адпавядае корань *lei‑/*lēi > прасл. liti, lьjo//lьjati, lějǫ. Бел. форма інфінітыва па аналогіі з 1‑ай ас. адз. л. атрымала падаўжэнне асновы lьj‑ > lěj‑ > леяцца, якое паводле бел. арфаграфіі перадаецца як лаецца. Ва ўкр. дзеяслове ‑л‑ замест ‑й‑ параўн. таксама чарніг. леля — лея. Магчыма, што леліти ўтворана ад леля ’праліўны дождж’.

Ле́жа ’ляжанне льну’ (карэліц., Сл. паўн.-зах.), лін. лэжа ’месца, па якім вылёжваецца лён’ (Нар. лекс.). Укр. лежа ’ляжанне’, ц.-пал. лʼе́жа ’ляжачае гнілое дрэва’ (ЛАПП), ст.-укр. ’палатка’, польск. leża ’кватэры для войска’, ’месца ’ляжання, спання’, ’лежыва’, славен. lęža ’ляжанне’, ’лежыва жывёл’. Прасл. legja. Утворана ад leg- пры дапамозе суф. ‑ja. Да ляжаць (гл.).