◎ Ла́хта 1 ’чалавек, які хутка і без толку гаворыць’ (нясв., Жд. 2), ’дзяўчына-падлетак, якая бегае па хатах, а за работу не бярэцца’, лёгкая сучка, якая ганяе зайцоў’ (КЭС, лаг.), ’балбатуха, пляткарка’ (в.-дзв., Шатал.; карэліц., Нар. словатв., Сл. паўн.-зах.), лахта ’тс’ (слонім., Шатал.). Да лах‑ таць < лахаць© (гл.).
◎ Ла́хта 2 ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — у выніку семантычнага пераносу з лахты ’зношанае, бруднае адзенне’, ’неакуратны, неахайны’. Параўн. такі ж пераход у лахудачка > лахудра. Генетычна роднаснае — рус. паўн.-дзвін. лахта ’гультайка, неахайная’, а таксама перм. лахто‑ вина (і ластовина) ’акравак, кавалачак матэрыялу’.
◎ Лахтадры́на ’нячыстае і зношанае адзенне’, ’жанчына, якая апранаецца абы-як’ (клец., Нар. лекс.) — кантамінацыя лексем лахта(ніна) і лахудра(‑ына).
◎ Лахта́н ’верхняя адзежына (пінжак, паліто і г. д.), звычайна старая’ (слова ўжываецца з адценнем пагардлівасці) (міёр., М. Н. Крыўко, вусн. паведамл.). У выніку метатэзы з халтин ’тс’ (гл.), якое з польск. chałat ’балахон, паношанае адзенне’+ суф. ‑ан (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147).
◎ Лахтані́на, льхтаніна, лъхтъшна, хълтъмна ’верхняя адзежына’ (міёр., Нар. словатв.). Да лахтан, халтан (гл.).
◎ Ла́хтаць ’хадзіць, бегаць, штосьці шукаючы і доўга не затрымліваючыся на адным месцы’ (міёр., Нар. лекс.; полац., П. Садоўскі, вусн. паведамл.). Да лахаць© (гл.).
◎ Лахтачы́на ’паніжанае месца’ (слонім., КЭС). Відавочна, лагтачына. Узнікла шляхам кантамінацыі лексем лагчына і лссгачына (гл.).
◎ Лахту́й ’неахайны, неакуратны чалавек’ (жлоб., Нар. словатв.). Утворана ад лахтач пры дапамозе суф. ‑уй (з адценнем экспрэсіі непахвальнасці).
◎ Ла́хты ’зношанае, парванае адзенне, скамечанае і бруднае’, ’манаткі’ (клец., Нар. лекс.). У выніку кантамінацыі лахі і латы (гл.).
◎ Лахтыдра́й ’свавольнік’ (Бяльк.). Складанае·слова ад лахты. ’адзенне’ і драць ’рваць’ і суф. ‑ай (як лятай, валачай. віхляй і інш.).
◎ Лахты́р ’лахман’ (глус., Мат. Янк.). Да лах, лахі (гл.).