◎ Лахтыдра́й ’свавольнік’ (Бяльк.). Складанае·слова ад лахты. ’адзенне’ і драць ’рваць’ і суф. ‑ай (як лятай, валачай. віхляй і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)