Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Злі́гла цёпла’ (Сцяшк.). Параўн. укр. зли́г(ну)ти ’паменшыцца (пра мароз)’ (Грынч.). Прыслоўе ад элавага дзеепрыметніка да дзеяслова *злігнуць ’пацяпле́ць’. Верагодна, звязана з льга, лёгкі (гл.) з чаргаваннем галоснага: з‑ліг‑ну‑ць. Сувязь з балт. формамі (пра якую гл. адліга) можа быць генетычнай, а не сведчыць пра запазычанне насуперак Лаўчутэ, Сл. балт., 18 і наст.

Зліпух ’ніжняя скарынка хлеба з прысохшым попелам’, ’худая істота’ (Юрч. Вытв., без націску), злі́пуш, злі́пушак ’нараст у хлебе пры выпечцы’ (Нас.). Ад дзеяслова злі́пнуцца (< sъ‑lip‑nǫ‑ti sę, гл. ліпнуць) ці *зліпці(ся) з суфіксам ‑ух, ‑уш для абазначэння прадмета — выніку дзеяння

Зло. Рус., укр., балг., макед. зло, польск., в.-луж. zło, чэш., славац. zlo, славен. zlǫ̑ ’тс’, серб.-харв. зло̏ ’злая справа, няўдача, хвароба’. Ц.-слав. зло ’зло, цяжкасці’ (Міклашыч, Lex. paleosl.). Ст.-рус. зло ’зло, грэх, няшчасце’. Прасл. zъlo. Субстантываваная форма н. р. кароткага прыметніка злы (гл.) у адцягненым значэнні (параўн. дабро). Шанскі, 2, З, 93–94.

Зло́дзей ’той, хто крадзе’. Рус. злоде́й ’ліхадзей, злачынец’, укр. зло́дій ’злодзей’, польск. złodziej ’тс’, уст. ’злачынца’, в.-луж. дыял. złodźij, н.-луж. złoźej ’злодзей, злачынец’, чэш. zloděj ’злодзей’, славац. zlodej ’злодзей, несумленны чалавек’, славен. zlȏdẹj ’злы; чорт’, балг. злодѐй ’злачынец’, макед. злодеј ’тс’. Ст.-слав. зълодѣи ’злачынец’. Ст.-рус. зълодѣи, злодѣй (1076 г.) ’злачынец’, ’вораг’. Прасл. zъlo‑dějь — складанае слова ад zъlo (гл. зло) і dějati (гл. дзея і інш.); параўн. злачынец, чарадзей, дабрадзей. Шанскі, 2, З, 94; Фасмер, 2, 99. Націск у бел., верагодна, пад польск. уплывам, як і канкрэтызацыя значэння.

Злот, злоты ’польская грашовая адзінка’, адкуль ’манета вартасцю 15 кап’ (Нас., Бяльк.) і г. д. З польск. złoty ’грашовая адзінка (< ’залаты’, гл. золата). Злот, відаць, утварэнне назоўніка шляхам усячэння для падвядзення пад тып назвы іншых грашовых адзінак (рубель, дукат, талер і г. д.).

Злы. Рус. злой, укр. злий ’тс’, польск., серб.-луж. zły ’кепскі, злы’, чэш., славац. zlý ’тс’, славен. zál, zèl ’злы’, ’някепскі’, серб.-харв. за̏о, балг. зъл, макед. зол. Ст.-слав. зълъ ’кепскі, злы’. Ст.-рус. зълый ’кепскі, злы’, ’варожы, грэшны’ (XI–XII стст.). Прасл. zъlъ, верагодна, мела значэнне ’кепскі’, адкуль потым развіваліся іншыя значэнні. Выводзяць з і.-е. *gʼhu̯el ’згінацца (у тым ліку духоўна)’, да якога адносяць іран. zūr ’хлусня’, ст.-грэч. φαλός ’дурны’, φῆλος ’зманлівы’, лац. fallo ’падманваю’, літ. atžúlas ’цвёрды, злы’. Шанскі, 2, З, 95; Фасмер, 2, 99 (дзе і літ-ра); Махэк₂, 716; Скок, 3, 642–643; БЕР, 1, 663–664; Абаеў, Этимология, 1966, 252; Траўтман, 372–373; Покарны, І, 489–490. Пра ст.-бел. ужыванне слова гл. Булахаў, Прыметнік, 3, 87–89.

Злы́дзень ’шкодны чалавек, ліхадзей’, ’нягоды, бяда’ (ТСБМ), злы́дня ’бядота’ (Бяльк.), злы́дні ’бядота, недахваткі’ (Нас.). Рус. злы́день, арх., валаг., паўн.-дзвін., омск., карэльск., тул., цвяр., арл., варонеж., кур. ’злы чалавек’, урал. ’махляр’, валаг. ’скнара’, алан., вяцк., перм., урал., сарат., варонеж., калуж., пск. ’гультай’, кур., арл., калуж., бранск., смал., варонеж., вяцк., перм. ’бядняк, жабрак’, злы́дни тамб. ’інтрыгі, свавольствы’, паўн., зах., паўд.-смал., арл., том., сіб. ’цяжкі час, беднасць’, укр. зли́день ’бядняк’, зли́дні ’нягоды, бяда’. Польск. złydnia ’бяда’ < укр. (Дарашэўскі, 10, 1172). Усх.-слав. спалучэнне злы дни ’цяжкія дні’. Параўн. пералік ’злых дзён’ у старых календарах (Трыфуновіч, Азбучник српских средњовековних књижевних појмова, 1974, 94–95), адкуль злыдні з далейшым граматычным пераафармленнем на адз. л. (злыдня, злыдзень) і семантычнай зменай: ’кепскі час’ > ’цяжкі час’ > ’ліха, бяда’ > ’чалавек, што церпіць бяду, ліха’ ці ’ліхадзей’. Гл. злы, дзень, параўн. добры дзень.

Злы́дкі ’нязручныя сані’ (вілен. Кіркор). З літ. slides ’лыжы’ ці šlėdės ’гатунак саней’ з суфіксацыяй (‑к‑) і зменай пачатковага зычнага на з‑. Лаўчутэ, Сл. балт., 111.

Злэўдзіць ’украсці (іран.)’ (Юрч. Сін.). Гл. лэўдзіць ’красці’ (Нас.).

Зляб ’непрыглядны, мізэрны чалавек’, злябоўка ’непрыглядная жанчына’ (бялын., Яўс.), злеб ’сноб’ (Касп., значэнне недакладнае; прыклад: «зьлеб ты пракляты, што мучыш?»). З лат. žlēba ’непрыглядны чалавек’ (Лаўчутэ, Сл. балт., 111). Лат. ž змянілася на зʼ. Параўн. яшчэ жлоб.