Зліпух ’ніжняя скарынка хлеба з прысохшым попелам’, ’худая істота’ (Юрч. Вытв., без націску), злі́пуш, злі́пушак ’нараст у хлебе пры выпечцы’ (Нас.). Ад дзеяслова злі́пнуцца (< sъ‑lip‑nǫ‑ti sę, гл. ліпнуць) ці *зліпці(ся) з суфіксам ‑ух, ‑уш для абазначэння прадмета — выніку дзеяння