Злот, злоты ’польская грашовая адзінка’, адкуль ’манета вартасцю 15 кап’ (Нас., Бяльк.) і г. д. З польск.złoty ’грашовая адзінка (< ’залаты’, гл. золата). Злот, відаць, утварэнне назоўніка шляхам усячэння для падвядзення пад тып назвы іншых грашовых адзінак (рубель, дукат, талер і г. д.).