Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ланжа ’морква’ (Інстр. 2). Няясна.

Лані́ты ’шчокі’ (слуц., клец., Жд. 1) і ў літар. мове ўстар. паэт. ’тс’ (ТСБМ). Бел.-паўд.-слав. ізалекса (Цыхун, БЛ, 5, 50). Параўн. славен. рэзьянск. laníta, серб.-харв. чак. lȃnita, макед., балг. радоп. лани́та, ла́нта ’тс’. Рус., укр. лани́ты, лани́та — са ст.-слав. ланита ’тс’. Прасл. ol‑n‑ita ’сагнутая частка цела’ (а ў Слаўскага, 4, 460 і ol‑n‑itva > толькі польск. łanitwa ’палазы саней’) — роднаснае да ст.-грэч. ὠλένη ’локаць’, лац. ulna ’ніжняя частка рукі, локаць’, гоц. aleina, ст.-в.-ням. elina, брэт. ilin ’локаць’, ст.-інд. āṇíṣ ’выгіб’, ’загваздка’. Фасмер (2, 457) у ліку славянскіх паралелей падае і чэш. lanitva ’шчака, твар’, якое, аднак, Махэк₂ (320) выводзіць з герм. *an[t]vīlta (> ням. Autlitz). Раней аб olnita пісалі таксама Лідэн, Arm. St., 1906, 127–129; Покарны, 307–308).

Ла́ніца, ланыця ’зашчапка, яі^ая рэгулюе становішча ствала паляўнічай стрэльбы — гарызантальнае ці з надломам’ (Сіг.). Няясна. Магчыма, роднаснае з ланок (гл.).

Ла́нка1 ’таўстуха, сытая, гладкая дзяўчына’ (Бяльк.), ’непаваротлівая жанчына’ (Горленка, Совещ. ОЛА, Гомель). Магчыма, з’яўляецца роднасным да рус. валаг. ландуха ’здаровая, мажная жанчына’. Семантычная тоеснасць лексем ланка і ландушка даецца ў Даля₃ (2, 609), а лань і ландёха ў СРНГ (16, 258). Тое ж і ў Фасмера (2, 456 і 457). Бел. лексема, як і рус. ланка ’самка аленя’, паходзіць ад ланя ’лань, самка аленя’. Параўн. ланя ’вельмі тоўстая, здаровая жанчына’ (З нар. сл.).

Ла́нка2 ’дзялянка зямлі, участак’ (Мат. Гом.). Балтызм (параўн. літ. lankà ’заліўны луг’, лат. lañka ’нізіна, нізкі луг’). Генетычна роднаснае з прасл. lǫka ’луг’.

Ланкава́ты ’выпуклы, увагнуты’ (паўн.-зах., КЭС) — літуанізм. Параўн. літ. lankuotas ’пакручасты’ < lankas ’лук, дуга’ (Вяржбоўскі, 471–472; Урбуціс, Baltistica, 5, 64; Лаўчутэ, Балтизмы, 69).

Ланке́тка ’пласцінка, якая ўжываецца пры пакладанні жывёл’ (Шат.) — відазмененае ланцэт (Шатэрнік, 144).

Лано1 ’палажэнне рукі для накладання на яе бярэмя дроў’ (пух., Сл. паўн.-зах.), ’абярэмак, ахапак дроў, бацвіння і інш.’ (ст.-дар., Сл. паўн.-зах., Нар. сл., Мат. Гом.), ланом, на ланена руцэ, на руках’ (Янк. I), петрык, лано, лоно ’зжатыя або скошаныя збожжавыя памерам як на сноп, але яшчэ не звязаныя’ (КЭС). Да лона (гл.).

Лано2 ’калені’, ’спадніца, падол’ (Мат. Гом., Мат. Маг.; паўдн.-мін., Сл. паўн.-зах., БНТ, Лег. і пад.). З ладно (гл.).

Ланок ’загваздка ў санях, калёсах’ (Бес.) — родавы варыянт да ўкр. ланка ’звяно ў лунцугу’, ’плеценая частка пугг.

Ла́нпа ’лямпа’ (Бяльк.; лудз., Сл. паўн.-зах.). Да лампа (гл.).

Ла́нтрух ’чалавек, які любіць паспаць’ (полац., Нар. лекс.), міёр. ла́нтр́уга ’вялікі гультай’ (З нар. сл.) — у выніку кантамінацыі з ла́нту́х (гл.), ’тоўсты, непаваротлівы, гультай’ (КЭС, лаг.; паст., віл., шчуч., навагр., Нар. сл., З нар. сл.) і латруга (гл.).