Лона ’грудзі ці чэрава як сімвал мацярынства, пяшчоты, ласкі’, ’паверхня ці нетры вады, зямлі’ (ТСБМ, Яруш.), ’ахапак, бярэмя’ (маз., Шн. 3), лано (пух.) ’палажэнне рукі для накладання на яе бярэмя дроў’, ст.-дар. ’абярэмак’, пух., калінк., ст.-дар. ’калені’ (Сл. ПЗБ), лоні ’абдымкі, прыцісканне да грудзей, абхват рукамі’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Яруш.). Укр. лоно, лоньо, рус. лоно, польск. łono, каш. łono, łȯno, палаб. lüönü, н.- і в.-луж. łono, чэш. lůno, ст.-чэш. lóno, славац. lono, славен. lono (запазычана з інш. слав. моў), літаратурнае серб.-харв. лоно, балг. лоно, ст.-слав. лоно. Прасл. lono, пэўнай этымалогіі якога няма. Сярод розных этымалогій (з *loksno, з *lopno, з *lotno, з *lokno і інш. — гл. Фасмер, 2, 517; Слаўскі, 5, 188–191) у якасці найбольш імавернай можна лічыць версію Махэка–Трубачова: lono < *log‑sno, як, напрыклад, луна < *louksna (гэтак жа ў Фасмера). Аналагічна Аткупшчыкоў (Из истории, 244–245) — з *log‑e‑s‑na.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)