◎ Ладук ’любісцік аптэчны, Levisticum officinale Koch’ (він., Кіс.). Відавочна, ад ладзіць і суф. ‑ук. Параўн. рус. ладить ’прыміраць, мірыць мужа і жонку пры дапамозе нагавораў, траў і іншых знахарскіх сродкаў’. Параўн. таксама ўкр. ладуй ’мак’.
Ладу́нка, ладу́нкі ’род патранташа ў кавалерыстаў’, ’сумка для пораху, шроту ў паляўнічых’, ’набой для стрэльбы; трубачка ў форме гільзы з порахам і шротам для аднаго зараду’ (ТСБМ, Мядзв.), ’сумка’ (паўд.-усх., КЭС), ладу́нка, ладу́нык ’скрынка для пістонаў’ (Бяльк.). Ст.-бел. ладунокъ, ледунокъ, лядунокъ ’набой’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. ładunek, ładunek ’тс’. Форма жан. р. пад уплывам сумка, торба, скрынка.
Ла́дунь ’царкоўны ладан’ (Мядзв.), ла́дынь ’тс’ (Бяльк.), рус. ла́дун. Да ла́дан (гл.).
Ла́душка ’посуд для малака’ (Трубачоў, Ремесл. терм., 219), звязана з прасл. latū̆‑/latĭ‑. Параўн. ла́тка 5 (гл.).
Ладу́шы ’ляпёшкі, праснакі’, ладу́шачкі, ладу́шкі ’тс’ (в.-дзв., Бел. хр. дыял.; Сл. паўн.-зах.). Да ала́дкі (гл.).
Лады́га 1, лады́ґа, лады́жка ’сцябло расліны’, ’сцябло дудкаватай расліны’, ’сцябло агуркоў без лісцяў’, ’ліст бурака са сцяблом’, ’кветканоснае сцябло цыбулі’ (Жд. 2, Нас., Сл. паўн.-зах.), польск., ст.-польск. łodyga ’сцябло расліны’, ’галоўка з насеннем’, ’сцябло капусных раслін’ (чэш. і славац. lodyha запазычаны з польск. — Махэк₂, 338). Паводле пашырэння лексемы ладыга можна дапусціць яе паходжанне з польскай мовы. Слаўскі (5, 137) мяркуе, што гэта паўн.-слав. лексема oldyga, якая мае той жа корань, што і прасл. oldi/oldy ’лодка’, звязанае з і.-е. *aldh‑ ’выдзеўбаны ствол дрэва, лодка-чайка’. Сюды ж светлаг. лады́га ’вялікі, дарослы хлопец’ і ўкр. лади́га ’луста, акрайчык хлеба’ (семантычныя пераносы паводле падабенства).
Лады́га 2 ’нага ад калена да пяты’, ’галёнка’, лады́жка ’тс’ (Нас.). Укр. сулдыга (< sǫ‑lodyga — гл. Міклашыч, Vergl. gr., 2, 285) ’нага ад калена да пяты’, рус. лоды́га ’заканчэнне галёнкі’, ’шчыкалатка’, ’косць нагі’, ’бабкі’, ’вялікая стана нагі’, ’падваконнік’, ст.-рус. ’падножжа калоны’ (з XII ст.), ’косць для гульні’. Да лады́га 1. Названа паводле падабенства касцей канечнасцей да ствала, сцябла (Слаўскі, 5, 137), параўн. таксама літ. káulas ’косць’ — лац. caulis ’сцябло расліны’, ’рагавы стрыжань птушынага пяра’.
Лады́жка ’гладыш’ (Мат. Гом.), глады́шка ’збанок без вуха (ручкі)’ (Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сцяшк., Жд. 2), ладыш ’гладыш’, ’круглая вонкавая частка коміна’, ’цэментаваная труба ў калодзежы’ (ваўк., Сл. паўн.-зах., Федар. 1., Сцяшк.), польск. люблінск. gładyszka ’посуд для малака’. У выніку другаснага пераасэнсавання звязваецца з лексемай гладкі (гл.), хаця ў сапраўднасці ўтворана ад адной з прасл. назваў гліны latū̆‑/latĭ (Трубачоў, Ремесл. терм., 219). Адпадзенне пачатковага г‑ уласціва не толькі беларускім, але і іншым славянскім гаворкам, параўн., напр., укр. бук. ладонький ’гладзенькі’.
Лады́жнік, лады́жніца ’бядняк (бяднячка), які ходзіць у лахманах і нібыта корміцца касцьмі’ (Нас.). Да ладыга 2 (гл.).
Ладыкы (царк.) ’архірэі’ (Булг.). Аб адпадзенні пачатковага у (з в) гл. Карскі, 1, 336–337. Да уладыка (гл.).
Лады́ч у выразе: даць ладыча ’адлупцаваць’ (в.-дзв., Сл. паўн.-зах.). Да ладка 2 (гл.).