Су́мка ’выраб са скуры, тканіны, торбачка’ (ТСБМ; маг., Шн. 2; Бяльк., Сл. ПЗБ), ’кайстра’ (усх., ЛА, 5), ’ранец’ (Сл. ПЗБ), су́ма ’жабрацкая торба’ (ТС). Укр. сума́, рус. сума́, су́мка, стараж.-рус. сума, сумъка. Праз польск. suma, sumka ’перакідная сумка’ са ст.-в.-ням., с.-в.-ням. soum ’уюк’, першасна ’колькасць грузу, якую можа падняць адна ўючная жывёліна’, н.-в.-ням. Saum ’ноша’ ад нар.-лац. sauma, sagma ’ўючнае сядло’, якое, у сваю чаргу, з грэч. σάγμα ’тс’, σάττω ’наўючваю’; гл. Мацэнаўэр, 315; Брукнер, 256; Фасмер, 3, 802. Ст.-бел. сумка ’сумка’ (1516 г.) < ст.-польск. sumka (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 102).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)