Лады́жка ’гладыш’ (Мат. Гом.), гладышка ’збанок без вуха (ручкі)’ (Сл. паўн.-зах., Бяльк., Сцяшк., Жд. 2), ладыш ’гладыш’, ’круглая вонкавая частка коміна’, ’цэментаваная труба ў калодзежы’ (ваўк., Сл. паўн.-зах., Федар. 1., Сцяшк.), польск. люблінск. gładyszka ’посуд для малака’. У выніку другаснага пераасэнсавання звязваецца з лексемай гладкі (гл.), хаця ў сапраўднасці ўтворана ад адной з прасл. назваў гліны latū‑jlati (Трубачоў, Ремесл. терм., 219). Адпадзенне пачатковага г‑ уласціва не толькі беларускім, але і іншым славянскім гаворкам, параўн., напр., укр. бук. ладонький ’гладзець^’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)