◎ Курве́ль ’распуснік’ (Нас., Шат., Шпіл., Грыг.). Да курва (г Л.).
Курга́н 1 ’высокі старадаўні магільны насып; гурба’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Сцяшк., Мат. Маг., Федар.), укр. курган, рус. курган ’тс’. Паводле Заянчкоўскага (22–23), усходнеславянскае запазычанне з палавецка-кіпчацкай мовы kurgan ’тс’ ад кораня kur‑ ’узводзіць, узмацняць’ (параўн. Фасмер, 2, 404; Слаўскі, 3, 402–403).
Курга́н 2 ’шматок пашы ці лесу сярод палёў’ (Нар. лекс.). Гл. курган 1.
Курга́н 3 ’востраў, які ўтвараецца ў час паводкі’ (Нар. словатв., Федар. Рук.). Гл. курган 1.
Курга́н 4 ’куст’ (Касп.). Да курган 2 (гл.).
◎ Курга́нік ’сон раскрыты, Pulsatilla poteris L.’ (Кіс.). Да курган 3 (гл.).
◎ Курда́ ’чалавек малога росту’ (Ян., Нар. сл.). Да *курта. Параўн. курдаты (гл.) і куртатыj (гл.).
◎ Курдава́лак ’цурбан, цурбалак’ (Нар. сл.). Кантамінацыя курда (гл.) і кавалак (гл.).
◎ Курда́ты ’малы ростам, куртаты’ (ТС). Да курда (гл.).
◎ Курдая́чыць ’гаварыць незразумела’ (Шатал., Нар. лекс., ДАБМ). Магчыма,⇉курдаячыць < *курдзячыць. Апошняе да *курдзяк (параўн. польск. kurdiak ’нарасць на языку’). Этымалогія апошняга няпэўная (Слаўскі, 3, 399). Параўн. курдзюкі (гл.).
◎ Курдзе́ль ’малы ростам чалавек’ (Жыв. сл.). Да курдаты (гл.). Суфіксацыя, як гарбаты — гарбель (Сцяцко, Афікс. наз., 98).
◎ Курдзёбак ’абрубак’ (Касп.). Да курда (гл.) і дзюбаць (гл.). Курдзёбак < *курдзюбак.
Курдзю́к 1 ’рана пад языком у жывёлы’, ’цвёрдая нарасць на кончыку языка ў курэй’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. курдюк ’тс’, польск. kurdziuk ’тс’. Брукнер (283) узводзіў да kurъ (гл. кур 1) з другасным d. Тады курдзюк < *кур‑юк/*кур‑ук. Параўн. гусюк, качук і г. д. (Сцяцко, Афікс. наз., 200).
Курдзю́к 2 ’трыбух свіны, начынены мясам’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, кантамінацыя курдзюк 1 (гл.) і кіндзюк (гл.).