Курта́ты 1 ’бясхвосты’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.), ’маларослы’ (Гарэц.). Укр. куртатій ’тс’. Прыметнік з прадуктыўным суфіксам ‑аты. У іншых славянскіх мовах гэты суфікс не зафіксаваны (параўн. Слаўскі, 3, 414), таму слова трэба лічыць беларуска-ўкраінскай інавацыяй. Агульнараспаўсюджанае ў заходнеславянскіх мовах kurta ’сабака з адрэзаным хвастом’ запазычана з лац. curtus ’кароткі’ (с.-лац. curtus canis ’сабака з адрэзаным хвастом’).
Курта́ты 2 ’чорт’ (Федар.). Да куртаты 1 (гл.). Параўн. куцы 1 ’кароткі’ і куцы 2 ’чорт’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)