Курга́н 1 ’высокі старадаўні магільны насып; гурба’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., ТС, Сцяшк., Мат. Маг., Федар.), укр. курган, рус. курган ’тс’. Паводле Заянчкоўскага (22–23), усходнеславянскае запазычанне з палавецка-кіпчацкай мовы kurgan ’тс’ ад кораня kur‑ ’узводзіць, узмацняць’ (параўн. Фасмер, 2, 404; Слаўскі, 3, 402–403).

Курга́н 2 ’шматок пашы ці лесу сярод палёў’ (Нар. лекс.). Гл. курган 1.

Курга́н 3 ’востраў, які ўтвараецца ў час паводкі’ (Нар. словатв., Федар. Рук.). Гл. курган 1.

Курга́н 4 ’куст’ (Касп.). Да курган 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)