Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пу́хнуць1 ’распухаць, разбухаць’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), ’апухаць’: пухнуць людзі ад голаду (Сержп.), по́хнуць ’тс’: шчыка похніць (дрыс., Хрэст. дыял.); параўн. укр. пу́хнути, рус. пу́хнуть, польск. puchnąć, чэш. puchnouti, в.-луж. puchnyć ’пыхнуць, дунуць’, н.-луж. puchnuś se ’ўздуцца’, славен. púhniti ’дунуць; ударыць, піхнуць’, серб.-харв. пу́хнути ’дунуць; сапсаваць паветра’, балг. пу́хна ’пыхнуць; узбіць, выбіць’, макед. пувне ’глуха стукнуць’. Прасл. *puxnǫti суадноснае з *puxati (гл. пу́хаць, параўн. цягаць/цягнуць і пад.); значэнне уздымацца, разбухаць’ характэрна для паўночнаславянскіх моў, грунтуецца на семантыцы ’брадзіць’ (“o skutkach fermentacji, gnicia, rozkładu” гл. Банькоўскі, 2, 963), а форма незак. тр. на ‑nǫ‑ другасная да *puxъti, гл. пухці, і ў паўднёваславянскіх мовах у дзеясловах зак. тр. са значэннем аднакратнага дзеяння пераважала зыходная семантыка імітацыі раптоўнасці руху, выбуху (гл. пух1), параўн. Фурлан–Бязлай (3, 135), дзе зроблена спроба звязаць паўднёваславянскія формы з *pьchati (гл. піхаць, пхнуць). Гл. таксама Куркіна, Этимология–1994–1996, 204.

Пу́хнуць2 ’многа спаць, дрыхнуць’ (ТС; ушац., Нар. лекс.; уздз., Жд. 3; светлаг., Мат. Гом.), ’спаць без просыпу’ (Ян.), параўн. польск. арг. puchnąć ’заспаць’. Метафарычнае ўтварэнне на базе пухнуць1; зыходнае значэнне ’брадзіць, гнісці, раскладацца’, параўн. тыпалагічную паралель: серб. дыял. ква̏сити ’ляжаць доўга ў ложку, гультайнічаць’ і ’кіснуць’.

Пу́хны ’пышны’: пухныя пончкі (гродз., Сл. ПЗБ). Прыметнік на -//- (‑ьn‑) ад пу́хаць (*puxati), паралельны да пухлы (суф. ‑л‑), гл. таксама пухоны, пушоны.

Пухны́р ’паўнатвары чалавек’ (Шат.). Да пухнуць ’распухаць, разбухаць’; сюды ж, відаць, і другаснае пухныр ’пухір’ (карэліц, Нар. лекс.). Гл. пухны.

Пухня́к (пухніэк) ’падбярозавік’ (беласт., Ніва, 1979, 28 кастр.). Ад пухны (гл.), параўн. пухляк ’тс’.

Пухо́вы1 ’зроблены з пуху’ (ТСБМ, Бяльк.). Ад пух ’падшэрстак, ворс, дробнае пер’е’.

Пухо́вы2 ’неправеяны, неачышчаны, з мякінай’: пуховая мука, хлеб пуховы (Арх. Федар., Жд. 2), ст.-бел. пуховый ’тс’, рус. пухо́вый ’перамолаты разам з мякінай (пра муку); пышны, рыхлы і лёгкі (пра хлеб)’. Ад пух ’мякіна, адходы пры веянні, паланні’.

Пухо́ны ’пухлы, пышны (пра хлеб, булкі, аладкі)’ (Шат.; бяроз., Сл. ПЗБ), пуха́ны ’тс’: пуханы хлеп у дзірачках (віл., Сл. ПЗБ). Дзеепрыметнік ад пу́хаць або прыметнік ад пух ’мякіна, высеўкі’ (< *pux‑ъnъ), параўн. пушо́ны (гл.).

Пухо́ўка ’рагоз, катах рагозу’ (Нас.; дзісн., Жыв. сл.; Кіс.; Гарэц.), ’порхаўка’ (Нас., Бяльк.). Да пуховы1, параўн. пухо́ўка ’пуховая падушка’ (Нас.), сюды ж, відаць, і пухо́ўка ’гатунак яблыкаў’: пухоўкі растуць вялікія (Янк. 1).

Пухтава́ць (пухтоваць) ’валіць (пра дым)’ (ганц., Сл. ПЗБ). Відаць, “інтэнсіўны” ітэратыў да пу́хаць ’пыхаць’ (гл.), параўн. пухць (гл.).

Пу́хці ’пухнуць’ (Шат.). Гл. пухнуць.

Пухць — выклічнік ’бух’ (шальч., Сл. ПЗБ), сюды ж пухчэць, пухцег^ь ’брадзіць; бурчаць’ (в.-дзв., паст., рас., Сл. ПЗБ). Аўтары названага слоўніка параўноўваюць з літ. pükt ’тс’, pukšėti ’тс’, аднак, хутчэй за ўсё, гэта вытворнае ад гукапераймальнага пу́хаць (гл.), параўн. серб.-харв. пухтат и! пу́кт am и, пу́кРіем ’біць ключом, бурліць’, у якіх Скок (3, 69) бачыць анаматапеізмы.