Ля́тась ’у мінулым годзе’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да ле́тась (гл.). У пачатковым ля‑ польскі рэфлекс ‑ě‑ (як у lato).
Ля́таць, лята́ць ’лётаць’, ’хутка хадзіць’, ’скакаць (пра вавёрку)’ (Сл. ПЗБ). Да лётаць (гл.). Форма з націскным ля‑ пад уплывам польск. latać ’тс’.
*Лятва́, лётва́, летва́, лятво́ ’праца пчалы па збору мёду’ (Анох.; лунін., Шатал.; рэч., Мат. Гом.). Палескае. Да лётаць. Аб суфіксе ‑ва (‑во) гл. Сцяцко (Афікс. наз., 85).
Лятво ’ляток у вуллі для вылету пчол’ (Сцяшк., Нар. Гом.; паст., Сл. ПЗБ; ветк., Мат. Гом.), харв. ц.-далмацінск. letva ’палавінка лёгкіх дзвярэй’. Да лятаць, лётаць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 34).
Ля́тка (у прымаўках) ’год’, ’лета’ (Нас.). З польск. latko — памяншальнае да lato ’лета’ (Цвят., 53). У бел. песнях, аднак, часта ўжываюцца дэмінутыўныя формы з суфіксам ‑к‑а (жы́тка).
Лятні́ско ’аэрадром’ (бераст., Сцяшк. Сл.). З польск. lotnisko ’аэрапорт’.
Лятні́чы ў выразе лятніныя кашары (лід., Сл. ПЗБ). З польск. koszary lotnicze ’казармы для лётчыкаў’, дзе lotniczy з lotnik ’лётчык’.
Лятня́к ’летняя дарога’ (Нас.), якому адпавядае рус. свярдл. летня́к ’тс’, затое лятні́к ’тс’ (Касп.) прымыкае да рус. зах. і паўн. ле́тник, летни́к. Да лета, летні (гл.). Аб суфіксе ‑як гл. Сцяцко (Афікс. наз., 131). Гл. таксама ле́тнік.
Лято́го ’аднак, усё ж’ (Клім.). Зах.-палес. Утварылася з канструкцыі з р. скл. dlatogo < dělʼa togo ’для таго’. Да для і той (гл.). Параўн. аналагічныя рус. КАССР для́ то ’аднак’, наўг. для́ то‑таки ’ўсё ж’.
Ляток, лёток, літо́к, леток, ляткі́ ’адтуліна ў вуллі для вылету пчол’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Анох., Сцяшк.; драг., бяроз., КЭС; чэрв., рагач., З нар. сл.; слаўг., Нар. сл.; чэрв., Шатал.). Укр. льото́к, рус. лето́к ’тс’. Усх.-слав. утварэнне. Да лятаць, лётаць (гл.). З коранем let‑ утвораны славац. leták, letáč і серб.-харв. лѐто. А макед. леток мае тое ж значэнне, што чэш. і славац. leták ’лістоўка’. Палес. леток ’гарлавіна ўстаўнога ўваходу ў рыбалоўных лавушках’ (Крыв.) — семантычны перанос з ляток, таксама як і новае ’адтуліна ў доменнай печы, праз якую выпускаюць метал або шлак’ (ТСБМ).