Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пло́сценька ’тоненькая вузенькая пласцінка гліны’ (стол., ЖНС). Утварылася ад плоскі (гл.) пры ад’ідэацыі слоў пласцінка (ці тоненька стружка).

Плот1, плу͡от, плут, пліт, плыт, плет ’агароджа вакол чаго-н.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’паркан’ (Нас.; ТСБМ; Варл.), ’агароджа з жэрдак, пераплеценых галлём’ (Яруш., Сцяшк. МГ, Гарэц., Шпіл., Бес., Шушк., Выг., П. С.; Зн., дыс.; ДАБМ, к. 246; Шат., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Сл. Брэс.; івац., Жыв. НС); ’пляцень, агароджа з тонкіх кійкоў, пераплеценых лазой’ (Чуд.; Клім.; ЛА, 4), ’частакол’ (ЛА, 4); ’плот з жэрдак’ (усюды, апрача ўсх.-маг. і ўсх.-гом., ЛА, 4); плот ’застаўкі ад снежных заносаў на дарозе’ (Сцяшк. МГ), ’дубцы, галлё з якіх плятуць агароджу, кашы’ (Сцяшк. Сл., Сцяшк. МГ). Укр. пліт, рус. зах., паўд. плот, польск. płot, н.-луж. płot, в.-луж. płót, чэш., славац. plot, славен. plọ̑t, серб.-харв. пло̑т, макед. плот, балг. плет, ст.-слав. плотъ. Прасл. *plotъ ці *ploktъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 163) — гэта іменнае вытворнае з о‑вакалізмам ад дзеяслоўнай асновы *plesti > пле́сці (гл.) < і.-е. *plektō з пашыральным суф. ‑t‑ пры больш старажытным *plekō, параўн. ст.-грэч. πλέκω ’плягу’. Мяркуецца, што *plesti першапачаткова адносіўся да пляцення з гнуткіх, тонкіх атожылкаў і галінак дрэваў. Аналагічнае паходжанне ням. Wand ’сцяна’ < winden ’плесці’ (Мерынгер, IF, 1904–1905, 17, 139 і наст.) ці манг. хэрэм ’сцяна’ < хэрэх ’звязваць, сплятаць’ (Аткупшчыкоў, Из истории, 233). Сюды ж в.-дзв. плутуваць ’пераплятаць плот лазой’ (Сл. ПЗБ).

Плот2, плыт, плытюх, плытюга́ ’хлус, балбатун, пляткар’ (Клім.; пін., Сл. Брэс., Нар. лекс.; івац., Жыв. НС). Да пле́сці (гл.). Паводле Банькоўскага (2, 607), пераход ’плесці’ > ’выдумляць, хлусіць’ — польская спецыфіка. Аднак параўн. рус. арх. плоти́ть ’хлусіць, вярзці лухту’ і фразеалагізм плести плетень ’гаварыць бязглуздзіцу’.

Плот3 ’плыт’ (Сцяшк. Сл.; ваўк., Сцяшк. МГ; вільн., астрав., Сл. ПЗБ). Да плыт1 (гл.). Сюды ж плот ’спосаб укладкі лёну і канапель для вымочвання’ (калінк., мазыр., Уладз.).

Плот4 ’кнот, зроблены з напаўспаленых акрайкаў палатна’ (Мік.). Відаць, да пле́сці (гл.), г. зн. ’сплецены з акрайкаў палатна’.

Пло́тва ’плотка, Rutilus rutilus L.’ (навагр., Сцяшк. МГ), ’краснапёрка, Scardinius erythropthalamus L.’ Да платва́ (гл.), прасл. *ploty, Р. скл. plotъve, сюды ж плоціца, плаці́ца і ўтвораная ад іх шляхам адваротнай дэрывацыі гродз. плоць, якія ў суседняй польскай мове з XVI ст. сталі замяняцца формай *plot‑ъka (Банькоўскі, 2, 624–625); на бел. тэрыторыі ў сучасны момант гэтая форма пераважае: плотка, плі́тка, плутка, плы́тка ’плотка’ (ТСБМ, Нас., Дразд., Жук., Гарэц., Яруш., Бес., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Стан., Растарг.; гродз., З нар. сл.).

Плотка ’прэснаводная рыба сямейства карпавых, Rutilus rutilus L.’ (ТСБМ). Да плотва, платва (гл.).

Пло́тнік ’цясляр’ (Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.; дзятл., Сл. МГ), ’дойлід’ (Бяльк.), ’калеснік’ (горац., чач., ЛА, 2; полац., леп., рэч., ЛА, 3), плотніцтва ’цяслярства’ (дзятл., Сл. ПЗБ), плотніства ’праца плотніка’ (Юрч. СНЛ), пло́тнікаваць ’займацца, цяслярствам’ (ТС). Рус. пло́тник ’цясляр’, стараж.-рус. плотникъ ’тс’ (з 1016 г.). Бел.-рус. ізалекса. Да плот (гл.). Першапачаткова абазначала ’той, хто робіць (пляце, ставіць) агароджу’, пазней — ’цясляр, які будуе сцены горада’ > ’які будуе сцены дома, будынкаў’ (Фасмер, 3, 285).

Пло́тны ’дзябёлы, тоўсты’ (Ян.), ’добра складзены’ (ТС), параўн. паўн.-рус. плотный (арханг. плотно́й) ’цвёрды (аб зямлі), нядрузлы, моцны, непранікальны’, арханг. ’моцны (дождж)’, славен. poltén ’плоцевы’, ’юрлівы’. Прыметнік (стараж.-рус. плътьнъ) ад прасл. *plъtь > бел. плоць (гл.).

Плоў ’сярэднеазіяцкая страва з рысу і бараніны з прыправамі’ (ТСБМ). У такім выглядзе — з рус. мовы (плов), у якой існуюць таксама пило́в, пила́в ’тс’, як і ў польск. pilaw, pilaf, — усе да тур. pilav ’крутая рысавая каша’ (Праабражэнскі, 2, 58; Варш. сл., 4, 189; Фасмер, 3, 261).

Пло́ўкі *пра сала, якое выдзяляе шмат тлушчу’ (чач., ЛА, 4). Да плсівіць2, плаўкі4 (гл.). Мену а > о Карскі (1, 98) тлумачыць лабіялізацыяй а пераду.

Плоўт, плоўтэс ’прадаўгаватая дошка, якой закрываюць бакавы ўваход у калодачны вулей’ (воран., Сл. ПЗБ; ЛА, 1). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 4, 15), з літ. plautas ’тс’.

Пло́ўшы, плоўшачкі ’высеўкі, адходы пры шатраванні збожжа’ (воран., Сл. ПЗБ; воран., ЛА, 4). Паводле Грынавяцкене (Сл. ПЗБ, 4, 15), паходзяць з літ. plauśos ’тс’.