Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Перамо́га (пірямо́га) ’поспех у змаганні, на вайне; поўны поспех, трыумф’, ’пераадоленне’ (Нас., Гарэц., ТСБМ, Бяльк.), перамага́ць ’пераадольваць’ (Шат., Касп.), ’браць верх’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’пераганяць каго-небудзь, апярэджваць’ (Ян.), перамагчы́, перамогчы́, пірямо́ч ’перамагчы’ (ТС, Сл. ПЗБ, Бяльк.), рус. смал. взяць перемо́гу ’ўзяць верх’. Укр. перемо́га, палт. перема́га ’перамога’, польск. малаўжывальнае і семантычна адрознае przemoga ’сіла, моц’, якія з’яўляюцца ўтварэннямі з прыстаўкі пера- і дзеяслова магчы (гл.) < прасл. *per‑ і *mogti > *per‑magati (параўн. яшчэ ст.-усх.-слав. перемогати ’намагацца перамагчы’ (1216 г.), перемогати се (1140 г.), перемочи ’перамагчы’ (1216 г.), а таксама польск. przemóc, przemagać, чэш. přemoci, přemáhati, славац. premôcť, premáhať, славен. premȏči, серб.-харв. према́гати ’перамагаць, перамагчы’) пры дапамозе суфікса ‑а з абстрактным значэннем (як слав‑а, кар‑а, а‑барон‑а, трав‑а). Аналагічная будова слоў з той жа семантыкай заўважана ў балт. мовах (Непакупны, Связи, 84–84): з прыстаўкай ap‑/ab‑ і дзеяслова са значэннем ’магчы’ — гэта пруска-літоўска-беларускі арэал (прус. ep‑war(r)īsnan (В. скл.) — літ. жамойцк. ap‑galė < паўд.-літ. ap‑galėti ’перамагчы’ — бел. гродз. абмага́ць (гл.) і з прыстаўкай per‑ літоўска-беларуска-ўкраінскі арэал (літ. per‑galėбел. пера‑могаукр. перемо́га).

Перамо́т ’памылка пры снаванні кроснаў: нітку кладуць не на адпаведную губіцу (калок)’ (Сл. ПЗБ. Варл., Мат. Гом., Шатал., ТС, Скарбы, Сл. Брэс., Бяльк.; гродз., брагін., Нар. сл.: мсцісл., Жыв. сл.), перамёт ’тс’ (Ян.); укр. перемі́т, рус. смол., разан., кастр. перемо́т, польск. przemot, przemota, чэш. přímota. Паўночнаславянская ізалекса. Да пера- і мата́ць (гл.). Пра чаргаванне о/e гл. Трубачоў, Ремесл. терм., 107 (прасл. *męto: motъ. Сюды ж бялын. перамоты ’вітка для перавівання калкоў плоту’, перэмоты ’перапляценне перадка ў санях’ (ТС), толькі з іншым значэннем прыстаўкі пера-.

Перамо́ўка ’сварка’ (Нас.), пэрэмоўка, пырамоўка ’тс’ (бяроз., драг., ЛА, 3), смал. перемолвка ’непаразуменне’, рус. кастр. ’калатнеча’, польск. przemówka ’папрок’. Паўн.-слав. Да пера- і мовіць (гл.).

Перамо́ўчка ’момант, калі сабака не падае голасу ў пагоні за зверам’ (б.-каш., Мат. Гом.). З рус. перемітиш ’перапынак у брэху ганчака, які, згубіўшы след праследуемага звера, ненадоўга сціхае, пакуль зноў не возьме след’, якое да пера- і маўчаць (гл.).

Пераму́снік (пэрэму́снік) ’частка аброці — наморднік’ (петрык., Маслен.). Да пера- і мыса (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 247.

Перамуці́цца ’хвароба парасят на панос пасля адкідання іх ад маткі’ (ТС). Да пера- і мыт3 (гл.).

Перамы́ты: як пірамы́тый ’гладкі, укормлены’ (полац., Нар. лекс.). Да перамы́ць ’памыць яшчэ раз’, гл. мыць.

Перамы́чачкі (перэму́чэчкі) ’недапрадзеная частка мычкі, якая мыканнем рыхтуецца на другаснае прадзіва’ (лельч., Уладз.). Да пера- (са значэннем ’перапрацоўваць, нанава рыхтаваць’) і мыйка i̯ (гл.). Аналагічна утвораны: перамычка ’перакладзіна над вушакамі’ (бялын., ЛА, 4), параўн. ст.-рус. перемычка ’дугападобнае скляпенне, арка’, і бел. перамычка ’вузкая палоска паміж воднымі масівамі, плаціна, гаць’ (ТСБМ), аднак у апошнім пера- мае значэнне ’раздзяляць’.

Перамяжы́ць (пірамяжыць) ’заспакоіць, абязболіць’ (Варл.). Няясна. Магчыма, балтызм, параўн. літ. pėrmegzti ’перавязаць (напр., палец)’.

Перамя́каць (пірімякыць) ’перабарукаць’ (Юрч. СНІ!). Да пера- (гл.) і мякаць ’біць тупым па мяккім’, ’па/іаць© ’валіць’, якое да прасі!. *mękati ’таўчы. мяць. біць, жаваць’ — ітэратыва да архаічнага дзеяслова mukti (Трубачоў, Эт. сл., 18, 240–241). існаванне якога дапускаў Макак? (358). Да прасл. *rnękb‑jь > мяккі (гл.).