Схі́ндрыцца ’зрабіцца худым, мізэрным’ (ТС). Вытворнае ад лаянк. гі́ндра (ТС), гі́нда ’тс’, гл. гіндзіцца ’слабець, марнець’ (Янк. 3.), няяснага паходжання.
Схіну́ць ’нахіліць’ (Ласт.), ’акінуць, ахапіць’: вокам не схінуць (узд., Жд. 3). Да хінуць, гл.
Схлія́ць ’аслабець, састарыцца’ (Яўс.), схля́нуті ’схуднець, змарнець’ (беласт., Сл. ПЗБ). Да хляць, хля́нуць, гл. ахляць.
Схнуць ’сохнуць, марнець’ (Сержп., Сл. ПЗБ, ЛА, 5), ст.-бел. схнути ’тс’ (XV ст., Карскі 1, 160). Параўн. укр. схну́ти ’тс’, польск. schnąć ’тс’, чэш. schnout, славац. schnuť, в.-луж. schnyć, н.-луж. schnuś, ст.-слав. съхнѫти ’тс’. Прасл. *sъxnǫti ’станавіцца сухім, высыхаць’, у коле дзеясловаў на ‑nǫ‑, для якіх характэрны пераход ‑u‑ > ‑ъ‑, параўн. *suxъ (гл. сухі) (Борысь, 541).
Сход 1 ’сумеснае пасяджэнне, збор’ (ТСБМ, Гарэц., Некр. і Байк., Ласт., Бяльк., Растарг.). Дэвербатыў ад сыходзіцца ’збірацца’, да ход, хадзіць, гл.
Сход 2 ’усход (сонца і пад.)’ (Некр. і Байк., Сцяц. Сл., Сл. ПЗБ, ТС), ’усход (кірунак свету)’: тут сход, а там полудзянь (Сл. рэг. лекс., Сцяц. Сл.), ’трэцяя квадра месяца, апошняя фаза’ (Нас., Ласт., Касп., Мядзв., Гарэц., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк. Сл., ЛА, 2, Растарг., Мат. Гом.). Дэвербатыў ад схо́дзіць ’узыходзіць (пра сонца)’ (Сцяшк., Скарбы, Сл. ПЗБ), ’знікаць’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), што да хадзіць (гл.), параўн. узыхо́дзіць, сысці́.
Схо́дні: сходнія дні ’дні ў апошняй фазе месяца’ (Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ, Касп.), схо́дные дні ’тс’ (Пятк. 2). Гл. сход 2.
Схо́ды ’лесвіца, ступенькі лесвіцы’ (ТСБМ, ТС, Бяльк.; зах.-бел., ЛА, 4; Сл. ПЗБ), схо́дкі ’прыступкі’ (ТСБМ, Некр. і Байк.; паст., Сл. ПЗБ); паводле Сл. ПЗБ (там жа), з польск. schody ’тс’; схо́дцы ’тс’ (ТСБМ; маладз., Янк. Мат.; Ян., Мат. Гом.), відаць, самастойнае ўтварэнне.
Схон ’схіл’ (А. Зарэцкі), ’упадак, канец’: усё на схон ідзе (ЛіМ, 1995, 1 снеж.). Ад схінуць, гл.
Схрон ’бункер, бамбасховішча’ (баран., лях., астрав., беласт., Сл. ПЗБ), ’схоў, сховішча’ (Сцяшк. Сл., ТС, Сл. Брэс.). З польск. schron ’тс’ (Сл. ПЗБ, там жа).
Схунды́ту ’ўсе разам, грамадой’: schundýtu pašli kasić (Варл.). Няясна.