Схнуць ’сохнуць, марнець’ (Сержп., Сл. ПЗБ, ЛА, 5), ст.-бел. схнути ’тс’ (XV ст., Карскі 1, 160). Параўн. укр. схну́ти ’тс’, польск. schnąć ’тс’, чэш. schnout, славац. schnuť, в.-луж. schnyć, н.-луж. schnuś, ст.-слав. съхнѫти ’тс’. Прасл. *sъxnǫti ’станавіцца сухім, высыхаць’, у коле дзеясловаў на ‑nǫ‑, для якіх характэрны пераход ‑u‑ > ‑ъ‑, параўн. *suxъ (гл. сухі) (Борысь, 541).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)