Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Плі́ца ’лопасць параходнага кола’, ’чарпак, якім на судне выліваюць ваду’ (ТСБМ), ’лопасць ад рухавіка’ (Сцяшк. Сл.), укр. пли́ця ’лопасць, коўш, чарпак’, рус. дыял. плица ’лейка; чарпак’, пли́ча ’лопасць’, плис(а) ’тс’, ’шуфлік’. Не зусім ясна. Прасл. *pъlica (ЕСУМ, 4, 447), Фасмер, 3, 283, Праабражэнскі, 2, 75 параўноўваюць з ц.-слав. исполъ ’чарпак’. Сной (Бязлай, 3, 58) супастаўляе лексему са славен. plida ’чарпак, палонік’ і лічыць роднаснымі літ. plyksė́ti ’біць па шчацэ’, ’біць, лупцаваць’, лат. plīkšêt, plikšķēt ’стукаць’, ’пляскаць рукой па вадзе’, ’ляскаць пугай’. Паводле Куркінай (Этимология–1981, 13), рус. плица, плича маюць аснову з галосным у ступені рэдукцыі, хутчэй за ўсё, *pьl‑, што адносіцца да гнязда *pelti, адно са значэнняў якога — ’чэрпаць’.

Пліша́ль ’абсевак’ (шарк., ЛА, 2) утворана пры дапамозе экспрэсіўнага суф. ‑аль ад плеш, якое ад *plěx‑ і суф. *-ь. Да плех 1 (гл.).

Плі́шнік ’клінападобная планка, якой злучаюцца дошкі ў дзвярах’ (Касп., Інстр. 2). Няясна. Магчыма, з *тішчнік < плішч (гл.), параўн. укр. дыял. (за)плішка < (за)плісчка ’невялікі драўляны клін’, ад заплісчити (Німчук, Давньорус., 246)..

Плішні́к, плышпык ’аер, Acorus calamus L.’ (Бес.; пух., кобр., Сл. ПЗБ). Да плюшнік (гл.).

Плі́штвы ’шалёўкі’ (трак., Сл. ПЗБ). З ліштвы ’тс’. Пачатковае /?-, відаць, з літ. прыстаўкі ар‑ у адпаведных словах apvadas, apkala.

Плішч: плішчом лезці ’сілай лезці, з нахабствам’, плішчыцца ’сілай лезці, праціскацца, пралазіць з цяжкасцю’, плішчыць ’тс’ (навагр., З нар. сл.; капыл., Жыв. сл.; ТСБМ; Нікап.: Бяльк.). У выніку кантамінацыі пішч2 (m.) і клін. Менш верагодна сувязь з фармальна ідэнтычнымі чэш. plisť ’плач’, в.-луж. plišč ’тс’, ст.-слав. папіць ’шум’ < *plisk‑jь, гл. плюскаць.

Плі́шчык ’касмык травы на скошанай сенажаці’ (кобр., ЛА, 2). З ’плешчык, якое да плеш < плехі (гл.).

Плі́шчыцца ’хадзіць на двор рэдкім, мець бягунку’ (Бяльк.). Да плі́скаць, плю́скаць (гл.). Параўн. чэш. plískati ’аб спорным, хуткім дажджы’, серб.-харв. пљу́штати ’тс’.

Плод ’частка расліны з насеннем’, ’зародыш дзіцяці’, ’вынік, прадукт дзейнасці’ (ТСБМ, Яруш.; маг., Шн.); ’дзеці’, ’племя’ (Нас.); ’яйка’ (брагін., Мат. Гом.), ’прыплод’ (шчуч., Сл. ПЗБ), сюды ж плодна ’ўрадліва’ (Нас.), плодная ’паросная (свіння)’, плодны ’ўраддівы, пладавіты’ (Жд. 3; Сл. ПЗБ), ’хто шмат дае прыплоду’ (Варл.), пладны́ ’тс’ (паст., Сл. ПЗБ), пладзіцца ’расплоджвацца’ (Сл. ПЗБ), плод ’расплод’ (ТС), пло́цтво ’размнажэнне’ (свісл., Сл. ПЗБ). Укр. плід, рус. плод, польск. płód, н.-луж. płod, в.-луж. płód, чэш., славац. plod, славен. plǫ̑d, серб.-харв. пло̑д, макед. плод, балг. плод, плодът, ст.-слав. плодъ, плодьнъ, пдодовитъ; непдоды ’бясплодная жанчына’. Прасл. *plodъ, роднасныя якому ст.-англ. bloed ’плод дрэва’, ’палявыя плады’, ’збожжа’, с.-нідэр. blāt ’пасаджагая палявая культура’, франк. *blād > франц. blé, праванс., каталон. blat ’збожжа’ (Махэк₂, 461–462); Бязлай (3, 60) у якасці найбліжэйшых адпаведнікаў падае кімр. llwdn ’хлопчык, дзіцёнак’, ст.-ірл. loth, брэтонск. loen, с.-брэтонск. loen ’жарабё’. Міклашыч (251), Мее (RS, 6, 132), Фасмер (3, 283–4), Персан (Beitr., 668) гавораць пра старажытную аснову лексемы на ‑ŭ *p(h)łodŭ звязаную чаргаваннем галосных з *pled‑men (гл. пле́мя). Ісачанка (Зб. Гаўранку, 1, 124) у аснове *pled‑ бачыць і.-е. *pelə‑ ’напаўняць’, Варбат (Диал. исслед. по рус. яз., 1977, 262) вылучае корань і.-е. *pel‑ са значэннем ’папаўняць’, ’нараджаць’. Сюды ж пло́жаць ’пладзіцца’ (Ян.), якое можна, відаць, супаставіць са славен. plȍha, plȅh, харв. кайк. plȅšina ’племя, род, парода’, адносна якіх Скок (2, 683) зыходзіць з *plodъ і plemę і выводзіць іх з *pled‑s‑. Бязлай (Этимология–1973, 187) прымае да ўвагі (у сувязі са славен. і харв. лексемамі) і зах.-слав.: славац. upľahnuc se ’нарадзіцца (пра жывёл)’, чэш. валаш. pléhnúť sa, pléhnit sa ’пладзіцца, расплоджвацца, разводзіцца’, в.-луж. plahować, н.-луж. plagowaś, zblagnuś, польск. pląć się, plęgnąć się, plagować ’выхоўваць, прыводзіць да парадку’, якія нібыта сведчаць аб першапачатковым *plęg‑. Варбот (Этимология–1978, 23–25) дапускае, што plęgti — другаснае, што яму папярэднічала plegli (як слав. sękti ў адносінах да літ. sèkti) ’цячы, напаўняць’. Семантыка гнязда *pel‑ вельмі блізкая да кола значэнняў plęgti ’пладзіцца, вырастаць’ і *plex‑/*plox‑ ’род, парода’.

Плодзь ’дзіця’ (гом., Нар. Гом.). З *plod‑ь, якое з *plodъ > плод (гл.). Параўн. рус. вяц. плодь, плоди ’маладыя атожылкі ў раслін, што ўюцца’.

Пло́зы ў песні: Ой, пайду я каля лозы, аж mcm арэ мілы плазы… (навагр., Дзмітр.). Гэта варыянт песні “Ой, пайду я каля луга, там мой мілы арэ плугам”. Лексема плазы ўтварылася пры ад’ідэацыі плуг‑сім і польск. pląsy ’поласы’ (гл. пачассі ’кавалак ворнай зямлі’) і пад уплывам рыфмы: лозыплазы.