Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

По́вязь ’сувязь’ (ТСБМ). Да вязаць, параўн. сувязь (гл.). Сюды ж powiezi ’падоўжныя жэрдкі, што кладуцца наверх плыта’ (барыс., JP, 54, 1–2, 29), паводле Бяднарчука (тамсама), па фанетычных прычынах (е < ę на месцы чакаемага ja запазычана з арх. польск. powięź ’звязка, пута’, што неабавязкова, параўн. пераход я > е ў паслянаціскной пазіцыі (за́ец, по́ес) у некаторых беларускіх гаворках.

По́вяс, повес ’пояс; спавівач’ (Федар., Сл. ПЗБ). Да пояс (гл.); паводле Карскага (1, 303), замена j > в мае нефанетычны характар і, відаць, не звязана з уплывам вязаць. Параўн., аднак, повяска ’тонкая жардзіна, з дапамогай якой прымацоўваецца да страхі рад саломы’ (Жыв. сл.) < повязка, гл. повязь.