◎ Пля́згаць ’плявузгаць’ (баран., Сл. Брэс.). У выніку кантамінацыі пляскаць (параўн. пляскаць языком ■ — ТСБМ) і плявузгаць (гл.).
◎ Пля́йма ’пляма’ (Касп., Нас., Растарг.; ашм., Стан.; дубр., ЛА, 3; шуміл., Сл. ПЗБ), кляйміць ’пляміць’ (Стан.). Відаць, да пляма (гл.) з устаўным ‑и‑, як у войстры < востры. Плямлю/ плойма ’пляма’ (беш., Нар. сл.), плямо, пляшкі ’тс’ (паст., чэрв., беш., ЛА, 3) аформлены пад уплывам рус. пятно ’тс’.
◎ Пля́йстар, пляйстэр, плястар, пляйсцір. плястра ’слой, пласт’, ’пластыр’ (Нас., Др.-Падб., Гарэц., Касп., Бяльк., Жд. I, Жд. 2, Дэмб. 2; ашм., Стан.), яшчэ пляйстра, пласты, плястры, плястрачка ’штучныя соты’, ’кавалак мёду’, ’васковая абалонка’, ’рамкі з сотамі мёду’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. МГ, Мат. Гом.), ’слаі’ (Сл. ПЗБ, Нас.); тіястэрык ’скрылік’ (смарг., Сл. ПЗБ). З польск. plaster ’тс’, якое паходзіць з plaster ’медыцынская павязка, што прылепліваецца на рану’ < с.-в.-ням.;т/!!!ш!!!ег, ст.-в.-ням. plastar < лац. emplastrum ’замазваць рану воскам, завязваць абмазку на прышчэпе’ < ст.-грэч. έμπλαστρον (Кюнэ, Poln., 87) < έμ-πλάσσω ’замазваю’; з гэтым словам злілося польск. plast (< прасл. *plastь ’слой, скіба, пласт’), з XVI ст. — plastr і pi ust r (мёду), блізкае па форме да plaster, нярэдка воск выкарыстоўвалі для залеплівання ран, як у старажытнасці (Банькоўскі, 2, 599). Устаўное ‑и‑, як у папярэднім слове.
◎ Пля́йстра ’тоненькая нітачка’ (Варл.). Няясна, магчыма, да пляйстар ’слой, пласт’ > ’тонкі слой, пласт’ > ’нітачка’.
◎ Пляйту́х ’збітыя валасы, каўтун’, ’пыж у патроне’ (ашм., Сцяшк. Сл.; шчуч., З нар. сл.). Гл. племтух. Параўн. таксама плентух (гл.).
Пля́ма, пля́міна, пле́ма, плямізма, плям, пля́мка ’знак, месца на паверхні як брудны след чаго-небудзь’, ’што-небудзь ганебнае’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ, Шпіл., Гарэц., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Растарг.; Юрч. СНЛ; ЛА, 3); пля́мы ’абвесак’ (лаг., ЛА, 2); пляміць ’рабіць плямы’ (Бяльк.), пля́місты ’маркі, мазкі, мазісты’ (Нас., Гарэц.), плямі́сты ’з плямамі’ (даўг., Сл. ПЗБ; Растарг.), пля́мны ’заплямлены, у плямах’ (Нас.). З польск. plama ’пляма’ (Кюнэ, Poln., 87), якое узнікла ў выніку кантамінацыі польск. plana ’пляма, ганьба, загана’ (гл. пле́на 2) і медыцынск. plama ’чырвоная пляма на скуры ад хваробы’, што з ням. flamme ’тс’ і ’пляма на сукенцы’ (Брукнер, 417; Банькоўскі, 2, 597).
Пляме́ннік, плямя́нік, плэмня́ннык, плямя́ннік ’сын брата альбо сястры’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Бяльк., Сцяшк. МГ). Да пле́мя (гл.), параўн. пле́мень ’род’ (ТС). Сюды ж: пляме́нніца ’дачка брата ці сястры’ (ТСБМ, Бяльк.).
Пля́мкаць, пле́мкатэ, пля́мкнуты, пля́мкаты ’чмокаць, чмякаць (уголас), есці з прычмокваннем’, ’чвякаць, цмокаць, чмякаць ротам’ (Клім., Янк. БП, Сцяц., ТС, Сл. Брэс.: Сцяшк. Сл.; Жыв. сл.; З нар. сл.; Нар. Гом.), укр. пля́мкати. Экспрэсіўны дзеяслоў з суф. ‑ка‑ ад гукапераймання плям! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72); паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 169), гукаперайманне структурна суадносіцца з цям! гл. ця́мкаць.
◎ Плямо́ ’трэшчына (і дзірка) ў торфе’ (маст., Сл. ПЗБ). Да ηηέηα > . Аформлена паводле пляішо (гл. папіша).