Пля́мкаць, пле́мкатэ, пля́мкнуты, пля́мкаты ’чмокаць, чмякаць (уголас), есці з прычмокваннем’, ’чвякаць, цмокаць, чмякаць ротам’ (Клім., Янк. БП, Сцяц., ТС, Сл. Брэс.: Сцяшк. Сл.; Жыв. сл.; З нар. сл.; Нар. Гом.), укр. пля́мкати. Экспрэсіўны дзеяслоў з суф. ‑ка‑ ад гукапераймання плям! (Васілеўскі, Прадукт. тыпы, 72); паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 169), гукаперайманне структурна суадносіцца з цям! гл. ця́мкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)