Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Пло́ска ’асака’ (гродз., Сл. ПЗБ). Гл. пла́ска.

Пло́скані, плосксткі ’маніцы, мужчынскія калівы канапель’ (Нас.; гом., Рам. 4), плоскую ’тс’ (Бір.; ваўк., Хрзст. дыял.; Янк. 1; Нас.; Сцяшк. МГ; Мат. Гом.; ДАБМ, камент., 869–870; Ян.; ТС; чырв., Знар. сл.; ст.-дар., Нар. сл.), ’палатно з гілоскуняў’ (Уладз.), параўн. польск. дыял. ploskony ’маніцы’, відаць, запазычанае з усходу, (Бел.-польск. ізал., 53) і балг. плоску́нь ’малады, з малымі зярнятамі (пра зялёны боб, гарох і пад.)’, паводле БЕР, 5, 361 — пад уплывам плоськ, гл. плоскі. Да плосконі (гл.).

Пло́скі ’які не мае упадзін, узвышшаў, роўны, без пад’ёмаў і спускаў’ (ТСБМ, Сцяшк. МГ), ’слаба, някрута спрадзены’ (Уладз.; баран., Сл. ПЗБ; гродз., Сцяшк. Сл.: рас., талач., Шатал.), ’палогі (пра бераг ракі, возера)’ (карм., ветк., чач., ЛА, 2; ТС), ’худы (конь, карова)’ (іўеў., Сцяшк. Сл.), ’шырокі (пра капыт)’ (карэліц., Нар. словатв.). Укр. пло́ский, рус. пло́ский, пло́сок, польск. ст.-мазав. płoski, чэш., славац. ploský, славен. plòsk ’плоскі’, plóska ’паверхня, раўніна’, серб.-харв. пло̏сан, макед. плосок, балг. плосък, ст.-слав. плоскъ. Прасл. *ploskъ, звязанае чаргаваннем галосных кораня з *plask‑, *plesk‑, *plěsk‑, якія з і.-е. *plok‑sko‑ ці *plək‑sko; роднаснае лат. plakans ’плоскі’, лац. placidus ’роўны, гладкі’, ’прыемны’, ст.-грэч. πλάξ ’раўніна’ (Ільінскі, ИОРЯС, 20, 3, 113; Траўтман, 222; Фрэнкель, 602; Бязлай, 3, 61). Аднак Мее (Études, 332), Младэнаў (430), Фасмер (3, 285) дапускаюць магчымасць вывядзення лексемы плоскі з *plot‑sko і супастаўляюць апошнюю са ст.-інд. práthas ’шырыня’, авест. fraϑah‑, ст.-грэч. πλατύς ’шырокі, плоскі’. Гэтаксама Махэк₂ (462), які дапускае прасл. форму *plotъ (ŭ‑аснова), што ў чыстым выглядзе не захавалася, але ад яе утварылася плотва, плотка (гл.). Борысь, Папоўска–Таборска (ZPSS, 10, 27) на падставе славін. plos ’клоп’ рэканструююць рэліктавую форму *plosъ ’плоскі’, якая мае адпаведнікі на славянскім Поўдні. Абаеў (Этимология–1984, 21) мяркуе, што рус. плоский з’яўляецца роднасным рус. плохой.

Пло́сценька ’тоненькая вузенькая пласцінка гліны’ (стол., ЖНС). Утварылася ад плоскі (гл.) пры ад’ідэацыі слоў пласцінка (ці тоненька стружка).

Плот1, плу͡от, плут, пліт, плыт, плет ’агароджа вакол чаго-н.’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’паркан’ (Нас.; ТСБМ; Варл.), ’агароджа з жэрдак, пераплеценых галлём’ (Яруш., Сцяшк. МГ, Гарэц., Шпіл., Бес., Шушк., Выг., П. С.; Зн., дыс.; ДАБМ, к. 246; Шат., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Сл. Брэс.; івац., Жыв. НС); ’пляцень, агароджа з тонкіх кійкоў, пераплеценых лазой’ (Чуд.; Клім.; ЛА, 4), ’частакол’ (ЛА, 4); ’плот з жэрдак’ (усюды, апрача ўсх.-маг. і ўсх.-гом., ЛА, 4); плот ’застаўкі ад снежных заносаў на дарозе’ (Сцяшк. МГ), ’дубцы, галлё з якіх плятуць агароджу, кашы’ (Сцяшк. Сл., Сцяшк. МГ). Укр. пліт, рус. зах., паўд. плот, польск. płot, н.-луж. płot, в.-луж. płót, чэш., славац. plot, славен. plọ̑t, серб.-харв. пло̑т, макед. плот, балг. плет, ст.-слав. плотъ. Прасл. *plotъ ці *ploktъ (Трубачоў, Ремесл. терм., 163) — гэта іменнае вытворнае з о‑вакалізмам ад дзеяслоўнай асновы *plesti > пле́сці (гл.) < і.-е. *plektō з пашыральным суф. ‑t‑ пры больш старажытным *plekō, параўн. ст.-грэч. πλέκω ’плягу’. Мяркуецца, што *plesti першапачаткова адносіўся да пляцення з гнуткіх, тонкіх атожылкаў і галінак дрэваў. Аналагічнае паходжанне ням. Wand ’сцяна’ < winden ’плесці’ (Мерынгер, IF, 1904–1905, 17, 139 і наст.) ці манг. хэрэм ’сцяна’ < хэрэх ’звязваць, сплятаць’ (Аткупшчыкоў, Из истории, 233). Сюды ж в.-дзв. плутуваць ’пераплятаць плот лазой’ (Сл. ПЗБ).

Плот2, плыт, плытюх, плытюга́ ’хлус, балбатун, пляткар’ (Клім.; пін., Сл. Брэс., Нар. лекс.; івац., Жыв. НС). Да пле́сці (гл.). Паводле Банькоўскага (2, 607), пераход ’плесці’ > ’выдумляць, хлусіць’ — польская спецыфіка. Аднак параўн. рус. арх. плоти́ть ’хлусіць, вярзці лухту’ і фразеалагізм плести плетень ’гаварыць бязглуздзіцу’.

Плот3 ’плыт’ (Сцяшк. Сл.; ваўк., Сцяшк. МГ; вільн., астрав., Сл. ПЗБ). Да плыт1 (гл.). Сюды ж плот ’спосаб укладкі лёну і канапель для вымочвання’ (калінк., мазыр., Уладз.).

Плот4 ’кнот, зроблены з напаўспаленых акрайкаў палатна’ (Мік.). Відаць, да пле́сці (гл.), г. зн. ’сплецены з акрайкаў палатна’.

Пло́тва ’плотка, Rutilus rutilus L.’ (навагр., Сцяшк. МГ), ’краснапёрка, Scardinius erythropthalamus L.’ Да платва́ (гл.), прасл. *ploty, Р. скл. plotъve, сюды ж плоціца, плаці́ца і ўтвораная ад іх шляхам адваротнай дэрывацыі гродз. плоць, якія ў суседняй польскай мове з XVI ст. сталі замяняцца формай *plot‑ъka (Банькоўскі, 2, 624–625); на бел. тэрыторыі ў сучасны момант гэтая форма пераважае: плотка, плі́тка, плутка, плы́тка ’плотка’ (ТСБМ, Нас., Дразд., Жук., Гарэц., Яруш., Бес., Др.-Падб., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк., Стан., Растарг.; гродз., З нар. сл.).

Плотка ’прэснаводная рыба сямейства карпавых, Rutilus rutilus L.’ (ТСБМ). Да плотва, платва (гл.).

Пло́тнік ’цясляр’ (Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.; дзятл., Сл. МГ), ’дойлід’ (Бяльк.), ’калеснік’ (горац., чач., ЛА, 2; полац., леп., рэч., ЛА, 3), плотніцтва ’цяслярства’ (дзятл., Сл. ПЗБ), плотніства ’праца плотніка’ (Юрч. СНЛ), пло́тнікаваць ’займацца, цяслярствам’ (ТС). Рус. пло́тник ’цясляр’, стараж.-рус. плотникъ ’тс’ (з 1016 г.). Бел.-рус. ізалекса. Да плот (гл.). Першапачаткова абазначала ’той, хто робіць (пляце, ставіць) агароджу’, пазней — ’цясляр, які будуе сцены горада’ > ’які будуе сцены дома, будынкаў’ (Фасмер, 3, 285).

Пло́тны ’дзябёлы, тоўсты’ (Ян.), ’добра складзены’ (ТС), параўн. паўн.-рус. плотный (арханг. плотно́й) ’цвёрды (аб зямлі), нядрузлы, моцны, непранікальны’, арханг. ’моцны (дождж)’, славен. poltén ’плоцевы’, ’юрлівы’. Прыметнік (стараж.-рус. плътьнъ) ад прасл. *plъtь > бел. плоць (гл.).

Плоў ’сярэднеазіяцкая страва з рысу і бараніны з прыправамі’ (ТСБМ). У такім выглядзе — з рус. мовы (плов), у якой існуюць таксама пило́в, пила́в ’тс’, як і ў польск. pilaw, pilaf, — усе да тур. pilav ’крутая рысавая каша’ (Праабражэнскі, 2, 58; Варш. сл., 4, 189; Фасмер, 3, 261).