◎ Плаву́к, плаўк. плывуне ’плывец’ (Скарбы; Сцяц.; іўеў., Сл. ПЗБ; карэліц., Сцяшк. Сл.; ашм., Стан.). Да плаваць (гл.). Суфікс ‑ук узнік пад уплывам балг. дыялектаў (параўн. літ. ‑uk‑as, а таксама Бірыла, Бел. антр. назвы, 40–41). Сюды ж у выніку семантычнага пераносу ’асоба’ > ’прадмет’, лід., віл., шальч., ваўк. ’паплавок’, ваўк. ’плаўнік’ (Сл. ПЗБ), верай., драг. ’пухір у рыбы’ (ЛА, 1).
◎ Плавун 1, плывун ’аер, Acorus calainus L.’ (Бейл.), ’мнаганожка, папараць звычайная, Polypodium vulgare’ (смал., Кіс.), рус. плавун, плаўн, чэш. plavim ’дзераза, Lycopodium clavatum’, серб.-харв. plavun ’тс’. Да плаваць, плысці (гл.). Матывацыя: гарызантальны корань раслін ці сцябло падобны да ’таго, што плыве’ — гл. плаву́н 4. Суфікс ‑ун утварае і інш. назвы раслін: паўзун, блішчу́н (Сцяцко, Афікс. наз., 69).
◎ Плаву́н 2 ’кошык для лоўлі рыбы’ (свісл., Сл. рэг. лекс.), ’падвалока — снарад для лоўлі рыбы ў адкрытай вадзе; пры гэтым патрэбна сама мала дзве асобы’ (Касп.: Нік. Очерки), рус. валан плаўн ’невялікі невад’, славац. plavačka ’трохсценная падвалока’. Да плаваць (гл.). Лексемы звязаны са значэннем ’лавіць рыбу, плывучы (плаваючы)’. Параўн. рус. астрах, плавная (сеть) у процілегласць ставит (сеть) ’пастаўленая нерухома’.
◎ Плаву́н 3 ’смецце, раслінныя рэшткі, напесеныя вадой на карэнне дрэў, на кусты, у заліў у час разводдзя’ (Нік. Очерки; Скарбы), ’цякучы пясок’ (ветк., Яшк.). Рус. плавун ’наносны, павыкіданы лес’, сіб. ’лес, што плавае ў рацэ’. Да плаваць (гл.). Суфікс -ун утварае словы са значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’.
◎ Плавуне́ц ’раска, Lemna minor L.’ (саліг., ЛА, 1). З плавунt (гл.). Суфікс ‑eif адлюстроўвае дробныя памеры расліны. Параўн. укр. плаву́шник -вадаперыца балотная, Hottonia palustris L.’.
◎ Плавуно́к, плывунок ’плавальны пузыр’ (в.-дзв., шчуч., Сл. ПЗБ; в.-дзв., ЛА, 1). У выніку кантамінацыі лексем плаву́н і плавок (гл.).
◎ Плаву́ха ’яжджаль, ранняя асака, Carex L.’ (слуц., ЛА, 1), плаву́шка ’тс’ (Сл. Брэс.), паплаву́ха, паплаву́шка, паплаўны ’тс’ (Нар. лекс., ТС. Расл. св.). Да плаў t (гл.). Семантыка развівалася ад ’нізкі луг, балота’ (параўн. польск. pławy ’тс’) > ’трава, якая вырастае на такім балоце, лузе, ці пакрывае яго’, параўн. рус. пск. плаву́ха -зелень на паверхні сажалкі, става’, плавучина ’балотная трава, мох, што шчыльна пакрываюць возера’.
◎ Плаву́шка 1 ’казялец вадзяны, Ranunculus aquatilis L.’ (дзятл., Сцмшк. МГ; Кіс.), ’раска, Lemna minor L.’ (кобр., саліг., ЛА, 1), плаву́чкси паплаву́шка, паплаву́ха, пуплавепь ’тс’ (Расл. св.). Да плаву́ха, якое з плаваць (гл.): гэтыя расліны рассцілаюцца (“плаваюць”) па вадзе ці ў вадзе (карані), як у рус. калуж. плаву́шник ’вадаперыца, Hottonia palustris L.’.
◎ Плаву́шка 2 насеннік дзеразы’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да плыць, плысці (гл.). Матывацыя: пылок дзеразы -’выплывае” (- ’высыпаецца, выпаўзае’) з насенніка. Параўн. драг. просо плывэ, выплыла ’высыпаецца, высыпалася з мяцёлкі’.
◎ Плавы́ ’дзірвановы зараснік у возеры, які складаецца з розных раслін, нават з лазняку, — пад ім ёсць вада’ (Нік. Очерки). Да плаўι (гл.).
Плавы́ня ’плывучы востраў’ (паўн.-усх., КЭС), смал. плави́на ’тс’. Да плаў1 (гл.) < прасл. *рlаvъ — пра нейкі плаваючы прадмет. Суф. -ы́ня ўзыходзіць да прасл. *-ynʼi, параўн. *pustynʼi, *jaskynʼi ’пячора’. Рус. пла́вень ’нізкі рачны востраў, які ў разводдзе заліваецца вадой’, утвораны ад *plav‑a‑ti пры дапамозе суф. -ьn’ь.
◎ Плавэ́чнік ’белы гарлачык, Nymphaea alba L.’ (глыб., Сл. ПЗБ). Да прыметніка, відаць, польск. pławeczny (як stateczny) > plawacz ’плывак’ < прасл. *plavati > плаваць (гл.).
Пладзі́цца ’размнажацца’ (ТСБМ, Стан.). Да плод (гл.).