Плавы́ня ’плывучы востраў’ (паўн.-усх., КЭС), смал. плави́на ’тс’. Да плаў1 (гл.) < прасл. *рlаvъ — пра нейкі плаваючы прадмет. Суф. -ы́ня ўзыходзіць да прасл. *-ynʼi, параўн. *pustynʼi, *jaskynʼi ’пячора’. Рус. пла́вень ’нізкі рачны востраў, які ў разводдзе заліваецца вадой’, утвораны ад *plav‑a‑ti пры дапамозе суф. -ьn’ь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)