Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Насі́лы ’каромысел’ (мядз., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ; петрык., Мат. Гом.), ’жэрдкі, на якіх носяць копны’ (Сержп. Земл.; слуц., Нар. словатв., ТС; петрык., Шатал.; Мат. Гом.; Сл. ПЗБ), адз. л. насі́ла ’тс’ (Янк. 1, ДАБМ, пін., Шатал.), насі́ло ’частка калодзежнага жураўля, вочап’, ’жэрдка пад столлю каля печы, на якую вешаюць адзенне’ (дзярж., З нар. сл.), сюды ж насі́лкі, насі́льніцы ’жэрдкі, на якіх выносяць сена з мокрых месц у балоце’ (докш., Янк. Мат., ТС), насі́лка ’шост для выцягвання вядра з калодзежа’ (Тарн.). Да насі́ць.

Насі́ць у розных значэннях ’насіць’, укр. носи́ти, рус. носи́ть, польск. nosić, чэш. nositi, славац. nosiť, в.-луж. nosyć, н.-луж. nosyś, славен. nósiti, серб.-харв. но̀сити, балг. но́ся, макед. носи, ст.-слав. носити. Звязана чаргаваннем з несці (гл.).

Наскава́ць ’нацкаваць’ (Сл. ПЗБ; бабр., Шн. 2; Пятк.), насковиць ’тс’ (ТС), наскувиць ’тс’ (Гарэц.). Да скаваць (гл.), параўн. нацкаваць ’тс’.

На́скі, на́ські ’наш, свой’ (Нас., Рам., Яруш., Растарг.; парыц., Янк. Мат.; Мат. Маг., Янк. 1, Бяльк.; міёр., Нар. сл.), на́скі ’тутэйшы’ (Сл. ПЗБ), на́ські ’наш (беларускі)’ (Жд. 2), ’таварыскі’ (Ян.), укр. наський ’тс’. Ад наш (> наш‑скі), паводле Карскага — «займеннікавае ўтварэнне на народнай аснове» (Карскі 2-3, 54).

Наскіпа́ць ’накалоць дробна’ (Яўс.), ’нарабіць трэсак’ (Мат. Гом.), наскепиць ’накалоць многа, нашчапаць’ (Нас.), наські- пиць ’нашчапаць, нарабіць трэсак’ (Бяльк.). Да скіпаць (гл.).

Насланнё ’насланне, навядзенне чарадзейнай сілаю’ (Нас.) ’нашэсце’, ’пра таго, хто ў вялікай колькасці з’яўляецца дзе-небудзь, несучы шкоду’ (полац., Нар. лекс.), ’бяда, гора, няўдача, няшчасце’ (бялын., Янк. Мат.), ’напасць’ (Яруш.), насла́нне ’непрыемнасці, беды, няўдачы, хібы ў справах, усё, што з’яўляецца як бы насланым, пасланым у якасці кары злой сілай’ (Гарэц.), ’эпілепсія’, ’ачмурэнне’: bo czort u jeho nasłany (Пятк. 2, 209). Да насла́ць ’паслаць’, гл. слаць.

Насласні́ць ’намазаць (тлуста)’ (добруш., Мат. Гом.). Відаць, да слисны ’смашны, прынадны’.

Насле́днік ’хорт, паляўнічы сабака, які ідзе па следу’ (Гарб.), ’прадаўжальнік, паслядоўнік’: Mikałaj czudatworac, boży naślednik (Пятк. 2, 144). Першае слова — самастойнае ўтварэнне ад спалучэння на след (натрапіць, стаць), параўн. насле́дзіць ’вызначыць па слядах’ (Нас.), наследзі́ць ’высачыць’ (ТС), другое — хутчэй за ўсё запазычанне са ст.-слав. наслѣдьникъ ’паслядоўнік, наступнік’, параўн. рус. насле́дник ’паслядоўнік; наступнік; спадкаемца’ (з ц.-слав.).

Наслу́ніцца ’пакрыўдзіцца’ (смарг., Сцяшк. Сл.). Няясна.

На́слыж ’рыба верхаводка’ (гарадоў, Нар. лекс.). Магчыма, звязана з на́стлыш ’вада пад снегам’ (Касп.), якое можна зразумець і як ’ верхаводка ’вада паверх лёду’ (хутчэй за ўсё ад насцілиць ’накрываць, пакрываць’); іншая версія — ад сліж ’назва невялікай рыбкі, што плавае па паверхні вады’.