Насле́днік ’хорт, паляўнічы сабака, які ідзе па следу’ (Гарб.), ’прадаўжальнік, паслядоўнік’: Mikałaj czudatworac, boży naślednik (Пятк. 2, 144). Першае слова — самастойнае ўтварэнне ад спалучэння на след (натрапіць, стаць), параўн. насле́дзіць ’вызначыць па слядах’ (Нас.), наследзі́ць ’высачыць’ (ТС), другое — хутчэй за ўсё запазычанне са ст.-слав. наслѣдьникъ ’паслядоўнік, наступнік’, параўн. рус. насле́дник ’паслядоўнік; наступнік; спадкаемца’ (з ц.-слав.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)