На́валач ’зброд’ (БРС), ’дрэнны, шкодны чужы чалавек’ (Сцяшк.), ’чужыя людзі, перасяленцы’ (стаўбц., З нар. сл.). Укр. на́волоч ’зброд’. Хутчэй за ўсё шляхам адваротнай дэрывацыі ад навалачы́цца ’напрыходзіць, назбірацца’, што ў сваю чаргу ад валачы́цца ’цягацца’.
На́валка ’чахол на падушку’ (БРС, Сцяшк., Бяльк.), рус. на́волока ’тс’. Беларуская форма з на́валака ’тс’, відаць, успрынятая як звычайная форма пры памянш. на́валачка; гл. наст. слова.
Навалочка ’мяшок’ карэл. (Шатал.), на́валачка ’навалка’ (БРС, Сцяшк.), на́вылычка ’памянш. ад на́вылка’ (Бяльк.), рус. на́волочка ’навалка’, польск. дыял. nawleczka, nawłoczka ’тс’. Ад навалачы́ць ’надзець, накрыць’, параўн. навалока ’бурка, доўгае адзенне з саматканага сукна’ (Сцяшк. Сл.).
◎ Нава́льнік ’гульня ў хованкі’ (ваўкав., Сцяшк. Сл.). Няясна. Калі гэта не памылка ў запісах (*хаоальнік?), то хутчэй за ўсё звязана з дзеясловам наваліцца ’напасці, накінуцца’, адчак сувязь цяжка вытлумачыць характарам гульні.
Навальні́ца ’рус. гроза’ (БРС, Касп., Бяльк., Кліх, Сцяшк., Яруш., Байк. і Некр.), ’бура, ураган; наплыў, вялікая маса, тлум’ (Гарэц., Др.-Падб.), польск. крак. nawalnica ’вялікі, раптоўны, моцны дождж’, паўн.-зах. nawalnica, nawałnica ’бура з градам, моцным ветрам і праліўным дажджом’, усх. ’дажджавая хмара’, славін.-кашуб. nωvωwlńica ’бура’. Беларуска-польская інавацыя, утвораная хутчэй за ўсё незалежна на абедзвюх тэрыторыях са спалучэння тыпу навальны дождж (nawalny deszcz) ’тс’, што ў сваю чаргу да навала (nawała) ’стыхія’; ’бура’, валі́ць ’ісці’ (пра ападкі) і пад., гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 145–146.
На́вар ’двор для скаціны’ (Бяльк.). Да вор ’загарадка, агароджа’, утворана хутчэй за ўсё з першапачатковага прыназоўнага словазлучэння на вор, гл. у Бялькевіча навыр ’пад карову, даіць карову (і на двор)’. Паралельна да надворак ’двор’, параўн. ворак ’двор для скаціны’.
На́варат ’бервяно ў зрубе, над прасценкамі, над вокнамі і над дзвярамі’ (брагін., Шатал.), ’тс’ і ’верхні вушак у дзвярах’ (жытк., Нар. сл.), на́варатня ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’ (цэнтр.-палеск.), на́воротні ’бярвенні з выдзяўбанымі паглыбленнямі, у якія ставяць кроквы’ (пінск., Нар. лекс.), на́варацень ’бервяно, якое кладзецца на куравіцы і на якім умацоўваецца вясло (на плыце)’ (падзеш., Нар. сл.). Мяркуючы па семантыцы, найбольш верагодна ад вароты ’праём, прастора паміж дзвюма вертыкальнымі апорамі’, тады на́варат і пад. ’тое, што перакрывае такі праём’; менш верагодна ад навярну́ць ’накаціць’, варочаць ’куляць, варочаць’, хаця не выключана, што для плытагонскага тэрміна гэта зусім магчыма.
Нава́рка ’прыбытак’ (мсцісл., Юрч. СНС), сюды ж, відаць, і ’адзін з прыёмаў кідання скручаным ланцужком пры гульні ў шашкі (= бабкі)’ (гродз., Нар. сл.). Да вары́ць, параўн. жарг. навагр. нава́р ’прыбытак’, першапачаткова ’тое, што застаецца таму, хто варыць’.
◎ Нава́ркі ’ільснівыя плямы, пералівы’: «Конь гладкі, аж наваркі ходзяць по ем» (ТС, 3, 112). Разам з навар ’тлушч, які ўсплывае наверх пры варцы стравы’, да варыць.
◎ На́варня ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’ (столін., Нар. сл.). Хутчэй за ўсё з на́варатня ’тс’ (гл.), аднак не выключана, што гэта самастойнае ўтварэнне ад кораня вор‑, прасл. ver‑/vor‑ са значэннем ’замыкаць, закрываць’; зыходным, магчыма, быў прыметнік тыпу *наборны, параўн. наварысты ’пахілы’, г. зн. ’накрываючы, закрываючы, замыкаючы’, што адпавядае прызначэнню рэаліі.