Навальні́царус. гроза’ (БРС, Касп., Бяльк., Кліх, Сцяшк., Яруш., Байк. і Некр.), ’бура, ураган; наплыў, вялікая маса, тлум’ (Гарэц., Др.-Падб.), польск. крак. nawalnica ’вялікі, раптоўны, моцны дождж’, паўн.-зах. nawalnica, nawałnica ’бура з градам, моцным ветрам і праліўным дажджом’, усх. ’дажджавая хмара’, славін.-кашуб. nωvωwlńica ’бура’. Беларуска-польская інавацыя, утвораная хутчэй за ўсё незалежна на абедзвюх тэрыторыях са спалучэння тыпу навальны дождж (nawalny deszcz) ’тс’, што ў сваю чаргу да навала (nawała) ’стыхія’; ’бура’, валі́ць ’ісці’ (пра ападкі) і пад., гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 145–146.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)