Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лініна́ ’сцяблінка льну’ (міёр., Нар. словатв.). З ільні́на. Да лён (гл.).

Лі́нія ’вузкая палоска, уяўная рыса, якая злучае дзве кропкі паверхні’, ’граніца, край, абрыс, контур’, ’доўгі рад прадметаў або з’яў’, ’прасека ў лесе’ (ТСБМ, Сцяшк.; карэліц., З нар. сл.; в.-дзвін., брасл., Сл. паўн.-зах.), лі́ня ’прасека’ (чэрв., баранав., Сл. паўн.-зах.), лі́нія ’чыгунка’ (драг., З нар. сл.), лі́ня ’тс’ (Сцяшк.). Ст.-бел. линия, линея (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. linija, якое з лац. līnia, часцей linea ’льняны шнур’ < lineus ’льняны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 40; Слаўскі, 4, 265).

Лінтва́р ’смушак’ (паўдн.-усх., КЭС) запазычана з укр. линтва́рь ’смушак аднагадовага ягняці’, линтваре́ць, линтва́рик ’тс’; параўн. яшчэ линтваре́ний ’зроблены з авечай шкуры’, а таксама рус. новарас. линтварь ’шкура ягняці, якое нарадзілася пад восень’. Ст.-бел. лентваръ ’вырабленая скурка ягняці’ (XVII ст.). Запазычана са ст.-польск. lentwal ’тс’, якое, відаць, з ням. Lendenfell (Булыка, Запазыч., 112).

Лінь ’вельмі моцны тонкі канат’ (ТСБМ). Запазычана з рус. линь, якое з гал. lijn ’тонкая вяроўка’ (Слаўскі, 2, 498–499). Пры наяўнасці гэтага слова або рус. слова канат, граматычны род якога — мужчынскі, бел. лі́ня (гл. ліна) змянілася ў лінь ’вяроўка, пры дапамозе якой цягалі вуллі на дрэвы’ (ганц., Сл. паўн.-зах.), ’канат на пароме’ (Яруш.).

Ліня́ць ’траціць першапачатковы колер, выцвітаць’, ’мяняць поўсць, шэрсць, пер’е’, ’лупіцца’, ’прападаць’ (Нас., Касп., ТСБМ, Сцяшк., ТС; в.-дзвін., лях., гродз., даўг., Сл. паўн.-зах.), ліна́ць ’тс’ (віл., ваўк., швянч., Сл. паўн.-зах., Сцяшк., Нас.), ліне́ць ’тс’ (трак., Сл. паўн.-зах.), ліні́цца ’тс’ (петрык., Шатал.), ліня́ць ’худнець’ (Юрч. Вытв.). Укр. линя́ти, рус. линя́ть, славін. l’əńwc, мар. liňat, серб.-харв. лѝњати (се). Прасл. linjati побач з блізкім паводле сваёй будовы, linati (бел. лінаць, укр. линати, рус. смал. линать, н.-луж. linaś, в.-луж. linać, чэш. línati), а таксама liněti (бел. лінець, укр. лині́ти, рус. линеть, польск. linieć, ст.-чэш. líněti, славац. lieniť sa, макед. линее, балг. линея). Паводле Слаўскага і інш. (гл. 4, 268), узыходзяць да незахаванага прыметніка *linъ, параўн. літ. leĩnas ’тонкі, гнуткі’, laĩnas ’тонкі, высмаглы’, с.-в.-ням. bi‑linnan ’уступіць, аслабець’. Бернекер (7, 222) і Майргофер (2, 102–103) звязваюць разглядаемыя лексемы са ст.-інд. linăti ’курчыцца, гнецца, туліцца’, láyatē, lī́yate, liyati ’растае, прыціскае, знікае’. Лексемы збліжаюцца таксама са ст.-грэч. ἀλῑ́η ’мажу, націраю’, λῑτός ’гладкі’, лац. lino livi (lēvi), litum, ‑ere ’намазваю’. Аснова lin‑ чаргуецца з lěn‑ і lěv‑ (Фасмер, 2, 499). Гл. таксама лінёвішча.