Кана́т ’тоўстая моцная вяроўка з валакна або дроту’ (ТСБМ), кына́т ’тс’ (Бяльк.). З рус.кана́т ’тс’, якое паводле Фасмера (2, 178) з н.-грэч.κανάτι < с.-грэч.καννάτα ’вяроўка’. Гл. яшчэ Шанскі, 2 (К), 42. Сюды ж кана́тнік ’травяністая расліна з сямейства мальвавых, са сцябла якой атрымліваюць грубае валакно’ (ТСБМ).