Лупаны́ ’камякі, бульбяная каша’, лупуны́ ’ляпёшкі з мукі і варанай тоўчанай бульбы’ (Бяльк.). Да лупі́ць 1 ’ачышчаць вараную бульбу ад лупінаў’. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 26). Сюды ж лупанэ́ ’бульба ў мундзірах’ (Вешт.).
Лупа́р ’белавочка, Abramis sapa’ (Іпуць, Днепр, Сож, — Дэмб. 1, Жук.). Відавочна, кантамінаваная назва з рус. алан., уладз. ло́парь ’від плотвы, Abramis björkna’, якое з фін. looperi, loopero ’тс’, і ўкр. (паўночны бераг Чорнага мора) лупи́рка, лупі́рка ’гусцяра’, якое з тур. lüfer, lufer ’тунец’ (Фасмер, 2, 518 і 534).
Лупа́сіць ’біць, лупцаваць’, ’ісці (пра вялікі дождж)’ (Ян., Юрч. Вытв.), рус. ленінгр., урал. лупа́сить ’тс’ (і, магчыма, зах.-укр. лупеса́ти ’лупіць, здзіраць лупіну, скуру’), мар. lupotat — аб дажджы — ўзніклі ў выніку пашырэння асновы дзеяслова лупі́ць (Фасмер, 2, 535). Аналагічна лупа́шыць, лупе́шыць ’лупіць (пра дождж), біць’ (ТС), лупе́чыць ’лупцаваць’ (Юрч. Вытв.), а з іншым пашыральнікам — рус. цвяр., вяц. лупе́нить ’лупасіць’.
*Лу́пацень, лу́потэнь ’лупцоўка’ (беласт., Сл. ПЗБ). Можна дапусціць кантамінацыю лу́пень і лапата́ць ’удараць па якой-небудзь паверхні, ствараючы аднастайныя прыглушаныя гукі’.
Лупа́ціць ’бегчы (вельмі хутка знікаць)’ (браг., Мат. Гом.). Укр. лопоті́ти ’тупаць, бежучы’. У выніку кантамінацыі лупі́ць і лапаце́ць (гл.). Параўн. чэш. lupotat — аб дажджы. Адносна таго ж значэння лупі́ць параўн. рус. валаг. лупи́ть ’хутка ісці, бегчы’, серб.-харв. лу̏пити ’кінуцца, пабегчы’, балг. лу́пя ’тс’, ’хутка пабегчы’ (БЕР, 3, 521), бел. лупяну́ць ’рушыць у дарогу’ (Яруш.).
Лу́паць 1, лу́паты, лу́патэ ’лыпаць, моргаць вачыма’ (маст., зах.-палес., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Касп., Нас., Растарг., Гарэц., ТСБМ), ’мігацець’ (Грыг.), укр. лу́пати (очима), рус. лу́пать ’тс’, польск. łupać oczyma ’вытрэшчваць вочы’ (Ліндэ), чэш. loupati očima ’тс’ — у выніку кантамінацыі лупа 3 і лы́паць (гл.). Сюды ж лу́пацца ’плюшчыцца, лыпаць’, лу́паць очыма ’маргаць ад разгубленасці, збянтэжанасці, здзіўлення, страху’, лу́пнуць ’лыпнуць’ (ТС). Параўн. лу́па 3 (гл.).
Лу́паць 2 ’трашчаць (аб высахшай скуры)’ (Кліх), лу́пацца ’лопацца, трэскацца (аб яечках пчол)’ (Анох.), укр. лупа́тися ’лопацца, трэскацца’, чэш. lupati ’тс’. Да луп 1 (гл.) (Махэк₂, 344). Слаўскі (5, 323) мяркуе, што прасл. lupati (lupajǫ) з’яўляецца пазнейшым ітэратывам да lupiti, якое было ў ранняй прасл. мове нематываваным.
Лупе́ж ’рабунак, грабеж’ (Гарэц., Дразд.), лупе́жыць купіць скуру, жорстка караць’, ’абдзіраць, браць хабар, вялікія працэнты’, лупе́жнік ’хабарнік, абірала’ (Нас.), смал. лупе́жить ’лупцаваць’, ст.-бел. лꙋпежь ’тс’, лупежники ’ліхвяры, хабарнікі’ (XVI ст.). Укр. лупі́ж, рус. лупёж, ст.-рус. лупежь; польск. łupież, чэш. loupež, славен. lupež, серб.-харв. лу́пеж, ц.-слав. лупежь. Прасл. lupežь ’лупленне кары, скурыў ’тое, што аблуплена, абадрана, што злушчылася’ > ’тое, што нарабавана’ (Слаўскі, 5, 335–337). Да луп 2 (гл.). Аб суфіксе ‑еж гл. Сцяцко (Афікс. наз., 85).
Лупе́зца ’рабаўнік’ (Гарб.), ст.-бел. лупежца, лупезца ’асоба, якая гвалтам адбірае што-небудзь у вялікай колькасці’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. łupieżca, łupiezca ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 21). Бел. словам было лупежнік (гл. лупе́ж), якое да прасл. lupežьnikъ (Слаўскі, 5, 338). Карскі (Труды, 205) залічае гэту лексему да паланізмаў у бел. мове — няма падстаў.
*Лупе́ішча, лупе́ішчэ ’маргун’, ’вірлавокі чалавек’ (ТС), лупе́й ’маргун’ (ТС). Апошняя лексема — аддзеяслоўнае ўтварэнне. Да лу́паць 1 ’лыпаць, моргаць вачыма’. Першая ўтворана ад лупе́й. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 36).
Лупе́ка ’скуралуп, жывадзёр’, ’карыслівец, абдзірала’, ’які моцна карае’ (Гарэц., Нас.; мсцісл., З нар. сл.), смал. лупе́ка ’тс’. Да лупі́ць 1 < луп 2 (гл.). Аб суфіксе ‑ек‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 37).