Лупа́сіць ’біць, лупцаваць’, ’ісці (пра вялікі дождж)’ (Ян., Юрч. Вытв.), рус. ленінгр., урал. лупа́сить ’тс’ (і, магчыма, зах.-укр. лупеса́ти ’лупіць, здзіраць лупіну, скуру’), мар. lupotat — аб дажджы — ўзніклі ў выніку пашырэння асновы дзеяслова лупі́ць (Фасмер, 2, 535). Аналагічна лупа́шыць, лупе́шыць ’лупіць (пра дождж), біць’ (ТС), лупе́чыць ’лупцаваць’ (Юрч. Вытв.), а з іншым пашыральнікам — рус. цвяр., вяц. лупе́нить ’лупасіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)