Лу́паць 1, лу́паты, лу́патэ ’лыпаць, моргаць вачыма’ (маст., зах.-палес., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Касп., Нас., Растарг., Гарэц., ТСБМ), ’мігацець’ (Грыг.), укр. лу́пати (очима), рус. лу́пать ’тс’, польск. łupać oczyma ’вытрэшчваць вочы’ (Ліндэ), чэш. loupati očima ’тс’ — у выніку кантамінацыі лупа 3 і лы́паць (гл.). Сюды ж лу́пацца ’плюшчыцца, лыпаць’, лу́паць очыма ’маргаць ад разгубленасці, збянтэжанасці, здзіўлення, страху’, лу́пнуць ’лыпнуць’ (ТС). Параўн. лу́па 3 (гл.).
Лу́паць 2 ’трашчаць (аб высахшай скуры)’ (Кліх), лу́пацца ’лопацца, трэскацца (аб яечках пчол)’ (Анох.), укр. лупа́тися ’лопацца, трэскацца’, чэш. lupati ’тс’. Да луп 1 (гл.) (Махэк₂, 344). Слаўскі (5, 323) мяркуе, што прасл. lupati (lupajǫ) з’яўляецца пазнейшым ітэратывам да lupiti, якое было ў ранняй прасл. мове нематываваным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)