◎ Лазачок ’куст вярбы Salix cinerea’, ’зараснік такой лазы’ (Федар. Дад.). Утворана ад незафіксаванага лазак (як ліпак, беразняк — гл. Сцяцко, Афікс. наз., 202) пры дапамозе памяншальнага суф. ‑ок. Да лаза (гл.).
◎ Лазбава́ць, лазьбаваць ’падглядаць пчол’, пёрам, ’рабаваць’ (смарг., паст., Сл. паўн.-зах.; мядз., Нар. словатв.), ст.-польск. laźbić ’браць мёд і воск’ (XIV ст.). Ітэратыў ад прасл. рэгіяналізма lazbbiticlazbbadaziti. Да лазіць 2 (гл.).
◎ Лазба́н, мсцісл. лызбан, лызбанка ’галава’ (З нар. сл., Растарг.). Пераноснае з лазбан ’збан’, як віц. лайбай ’збан’, лъчбан ’галава’ (Нар. лекс.). Да лазбень© (гл.). Пры семантычным пераносе суф. ‑ень (для назвы прадметаў паводле іх прызначэння) быў заменены экспрэсіўным суф. ‑ан, як стал- бай, начван і інш. (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 147).
◎ Лазбе́нік ’каробка, з якой ходзяць у лес па ягады’ (ст.-дар., Нар. словатв.). Да лазбёнь© (гл.).
◎ Ла́збе́нь 1, лазубень ’лубянка з ліпавай кары ці з дрэва на мёд’ (Маш., Бяльк., Нас.; палес., ст.-дар., З нар. сл., Сл. паўн.-зах.), лажбёнь ’тс’ (Некр.), ’мера для масла, мёду, саленняў’ (Інстр. 3), ’няўклюда, расцяпа’ (Сл. паўн.-зах.), рус. лазбень ’бочачка з вечкам’, ’скрынка з дрэва, кубел для адзежы’. Ст.-бел. лазбень (XVI ст.) і ст.-польск. łaźbień называюць іншую рэалію — лавачку, на якой сядзеў бортнік, падглядаючы пчол. Утворана ад lazbbiti і суф. ‑enь (як грэбень) (гл. Слаўскі, 1, 125; Вярхоў, Аб пск. асабл., 33–40; Фасмер, 2, 449; Лізісова, ABSl, 13, 1980, 49–50).
◎ Лазбе́нь 2 ’хлопец з вялікім ілбом’ (Жд. 2, Нас., Бяльк.), ’поўны, здаровы чалавек’ (Бяльк.). Да лабзень (гл.).
◎ Ла́збіны, лазьбіны, ладзьбіны, лацьбіны ’падразанне мёду і гулянка з гэтай нагоды’ (Гарэц., Др.-Падб.; гродз., З нар. сл., Сл. паўн.-зах.). Польск. łaźbiny ’тс’ (у І. Ходзькі). З польск. ці бел. і ў літ. мове: lazbi̯jnos ’тс’. Прасл. ІarьЬіпу (clazbbina), як gostina, krbstiny, утворана ад lazbbaclaziti. Да лазіць 2 (гл.).
◎ *Лазбы́р, лазбырь ’самы верх узгорка, узвышэння’ (мсцісл., З нар. сл.) — у выніку перастаноўкі суседніх зычных з ⁺лаб‑ зыр (па аналогіі, як, напр., экспрэсіўнае смал. лабзень > лаз‑бень ’лоб’), якое ўтворана, як і лабыр ’лабок, высокае месца’ (Бяльк.).⇉.
◎ Лазга́н ’доўгае, тоўстае сцябло’, ’празмерна высокі нязграбны мужчына’ (Зданцэвіч, LP, 1960, 344). Відавочна, утворана з літ. lazda ’палка’, ’арэшына’, ’сцябло’, lazdynas ’арэшнік’.
◎ Лазгата́ць ’балбатаць, лапатаць’ (паўн.-усх., КЭС) звязваецца з літ. lazgeti, lazgii ’развівацца, трапацца на ветры’ (Буга, Rinkt., 1, 458). Параўн. рус. пск., смал. лазготать ’тс’.
◎ Лазе́бнік ’стораж, памагаты ў лазні’ (Др.-Падб), ст.-бел. лазебникъ ’уладальнік лазні’ (1490 г.). Запазычана са ст.-польск. laziebnik (Булыка, Запазыч., 184; Лекс. запазыч., 90).