◎Лазе́бнік ’стораж, памагаты ў лазні’ (Др.-Падб), ст.-бел. лазебникъ ’уладальнік лазні’ (1490 г.). Запазычана са ст.-польск. laziebnik (Булыка, Запазыч., 184; Лекс. запазыч., 90).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)