◎ Ла́збе́нь 1, лазубень ’лубянка з ліпавай кары ці з дрэва на мёд’ (Маш., Бяльк., Нас.; палес., ст.-дар., З нар. сл., Сл. паўн.-зах.), лажбёнь ’тс’ (Некр.), ’мера для масла, мёду, саленняў’ (Інстр. 3), ’няўклюда, расцяпа’ (Сл. паўн.-зах.), рус. лазбень ’бочачка з вечкам’, ’скрынка з дрэва, кубел для адзежы’. Ст.-бел. лазбень (XVI ст.) і ст.-польск. łaźbień называюць іншую рэалію — лавачку, на якой сядзеў бортнік, падглядаючы пчол. Утворана ад lazbbiti і суф. ‑enь (як грэбень) (гл. Слаўскі, 1, 125; Вярхоў, Аб пск. асабл., 33–40; Фасмер, 2, 449; Лізісова, ABSl, 13, 1980, 49–50).
◎ Лазбе́нь 2 ’хлопец з вялікім ілбом’ (Жд. 2, Нас., Бяльк.), ’поўны, здаровы чалавек’ (Бяльк.). Да лабзень (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)