Лажы́ць, ложы́ць ’класці’, лажы́цца, ложы́цца, ложы́ціса, лажы́тысь, ляга́тыса (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Нас., Бяльк., ТС, Яруш., Шат.), ’укладваць’ (Сл. паўн.-зах.), ’класціся спаць’, ’апранаць’, ’надзяваць’, ’пакладаць’ (Там жа); укр. ложити(ся) ’лажыць, лажыцца’, рус. ложить(ся), польск. łożyć (się), н.-луж. łožyś, чэш. ložiti, мар. ložiť (зах.-слав. формы ўжываюцца пераважна з прэфіксамі), славен. ložíti (lóžiti), серб.-харв. ло̀жити, чак. ložȉti, макед. ложи, ложам, балг. ложа, ст.-слав. ложити ’класці, ставіць’. Прасл. ložiti, ložǫ з’яўляюцца каўзатывам да ляжаць, які мае адпаведнікі ў германскіх мовах: гоц. lagjan, ст.-ісл. leggja, ст.-в.-ням. leggan ’класці’ (Бернекер, 1, 897; Фасмер, 2, 511; Слаўскі, 4, 250–253; Торп, 358 і інш.).
Лажэтнік 1, лажэчнік ’прыстасаванне (месца ў паліцы з выемкамі) для захоўвання лыжак’ (Сцяшк., ТСБМ, ТС; ваўк., КЭС), пераноснае ’ручка лыжкі’ (івац., Сл. паўн.-зах.). У выніку распадабнення суседніх ж і ш апошняе перайшло ў т. Утворана ад зах.-бел. ложка і суф. ‑еш‑нік, як і іншыя гродз. рэгіяналізмы, напр., качаргешнік, памялешнік (Сцяцко, Афікс. наз., 153).
◎ Лажэтнік 2 ’від загароды ў вадаёме для лоўлі рыбы’ (іўеў., Сл. паўн.-зах.) у выніку пераносу з лажэтнікі, які з пастаўленымі ў ім лыжкамі выглядае як рашотка, параўн. гриткі ’рашотка’, ’пярэплат’, в.-дзв. ’жэрдкі ў асеці, на якіх сушылі снапы’ (Сл. паўн.-зах.).